Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве сілавікі разагналі пратэсты каля Рады супраць продажу зямлі


UKRAINE -- Activists of Ukrainian far-right movements attack police officers during a protest of agricultural workers against land reform in Kyiv, December 17, 2019
UKRAINE -- Activists of Ukrainian far-right movements attack police officers during a protest of agricultural workers against land reform in Kyiv, December 17, 2019

Украінскія сілавікі ў Кіеве разагналі акцыю пратэсту каля Вярхоўнай Рады. Яе ўдзельнікі выказвалі пратэст супраць прыняцьця закона аб продажы зямлі.

Як паведамляе УНІАН, каля парлямэнта сабраліся людзі пад сьцягамі «Нацыянальнага корпуса», а таксама прадстаўнікі апазыцыйнай партыі «Бацькаўшчына» і ВА «Свабода».

Паліцыянты зьнесьлі намёты, якія ўсталявалі ўдзельнікі пратэстаў, і пацягнулі іх у бок гатэля «Кіеў». Пратэстоўцы пабеглі да плошчы Канстытуцыі, а потым разабралі некалькі ўчасткаў бруку і пачалі закідваць камянямі сілавікоў. Паліцыянты ў сваю чаргу даганялі і білі пратэстуючых, якія кідалі камяні і іншыя прадметы. Па дадзеных карэспандэнта Радыё Свабода, актывісты таксама аблілі некалькіх паліцэйскіх зялёнкай і ўжылі супраць іх газавы балончык.

Па дадзеных журналістаў, якія знаходзяцца на месцы, некалькі чалавек былі затрыманыя, таксама на вуліцу Грушэўскага пад’ехала «хуткая» і аказвае дапамогу пацярпелым. Украінская служба Радыё Свабода сьцьвярджае, што двое паліцыянтаў пасьля сутыкненьняў былі шпіталізаваныя.

Мараторый на продаж зямлі сельскагаспадарчага прызначэньня ва Ўкраіне быў уведзены ў 2001 годзе. Вярхоўная Рада прыняла ў першым чытаньні праект закона, які дазваляе продаж зямлі, 13 лістапада 2019 года: гэта было адно з галоўных абяцаньняў прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.

На гэтым тыдні ва ўкраінскім парлямэнце чакаецца разгляд закона ў другім чытаньні. Праціўнікі закона асьцерагаюцца, што зямля ва Ўкраіне пасьля пачатку дзеяньня дакумэнта будзе скупленая замежнікамі і алігархамі, а ў фэрмэраў так і ня будзе магчымасьці яе набыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG