Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну дырэктара менскага карпункту тэлеканалу НТВ


Аэрапорт «Барыспаль»
Аэрапорт «Барыспаль»

13 сьнежня ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну дырэктара менскага карпункту расейскага тэлеканала НТВ Сяргея Савіна, які прыляцеў зь Менску.

На сайце НТВ Савін паведаміў:

«Мы прыляцелі сёньня ў "Барыспаль" раніцай, у палове на дзясятую па маскоўскім часе. Далей — штатная працэдура праходжаньня кантролю. Адразу заявілі, хто мы, што мы, якія мэты, на колькі прыехалі ва Ўкраіну, што зьбіраемся рабіць. Былі заяўлены тэмы: расьсьледаваньне забойства Паўла Шарамета, актывізацыя газавых перамоваў паміж Расеяй і Ўкраінай, абяцаны прэзыдэнтам Зяленскім абмен палонных і магчымае спыненьне агню на лініі судакрананьня.

Аддалі дакумэнты, усё праходзіла ветліва, дыпляматычна. Затым запрасілі да адказнай асобы, вось такое было ўручана рашэньне: адмова ў перасячэньні дзяржаўнай мяжы на ўезьдзе ва Ўкраіну. Прычына афіцыйная: я не змог пацьвердзіць мэту заплянаванага знаходжаньня тут».

Сяргей Савіна ў 2014 годзе быў узнагароджаны мэдалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені «за аб’ектыўнае асьвятленьне падзей у Крыме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG