Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе Шарамета назвалі падазраваных. ВІДЭА

абноўлена

Павел Шарамет
Павел Шарамет

У Кіеве адбылася прэсавая канфэрэнцыя ў справе забітага журналіста Паўла Шарамета з удзелам кіраўніцтва нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, міністра ўнутраных справаў Украіны Арсена Авакава, генэральнага пракурора Ўкраіны Руслана Рабашапкі і прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.

Спачатку было абвешчана што пяцём падазраваным выстаўлена абвінавачаньне ў датычнасьці да забойства: гэта мэдсястра аднаго з парашутна-дэсантных баталёнаў Яна Дугар, лекар і валянтэрка Юлія Кузьменка, музыка і добраахвотнік Андрэй Антоненка і дабраахвотнікі Ўладзіслаў ды Іна Грышчанкі. Пазьней прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арцём Шаўчэнка ўдакладніў, што Грышчанкам афіцыйна не абвешчана падазрэньне ў забойстве Шарамета, але «яны будуць правярацца на гэта».

19:20 Прадстаўнікі паліцыі паведамілі, што не выключаюць, што кола падазраваных ва ўдзеле ў арганізацыі і забойстве Шармета будзе пашыранае.

19:15 Пытаньне журналіста: у 2016 годзе гучала вэрсія пра дэстабілізацыю пры ўдзеле Расеі. Ці дагэтуль існуе вэрсія пра "руку Крамля?" Авакаў: у вэрсіі ёсьць некалькі "падвэрсіяў": Шарамет пісаў разам зь Нямцовым кнігу пра Расею. Так што не выключаецца і гэтая падвэрсія.

19:10 Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падязкаваў сьледчым з пасьпяховым расьсьледаваньне: "Але мы мусім яшчэ ведаць, хто замоўнік?"

19:08 Генэральны пракурор Украіны Руслан Рабашапка: сьледзтва яшчэ мае вызначыць арганізатара забойства

19:05 Кіраўнік Нацынальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка: "З моманту злачынства прайшло 3,5 гады. Такія злачынствы цяжка раскрываць. Давялося па кропельках зьбіраць інфармацыю. Але чыніўся і супраціў у грамадзтве. Мы ведаем, хто гэта рабіў, таму не выключаю, што ў будучым, некаторыя будуць фігурантамі адпаведнага расьледаваньня".

19:00 Коваль: Маем абгрунтаваныя падставы для выстаўленьня падазрэньня асобам, якія арганізавалі і выканалі забойства грамадзяніна Расеі Паўла Шарамета з мэтай дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне. Сьледзтва мае ў сваім распараджэньні нашмат больш доказаў, чым тут мы прадставілі.

18:57 Яна Дугар вывучала разьмяшчэньне відэакамэр на меркаваным месцы забойства. А Юлія Кузьменка неаднойчы выказвалася за неабходнасьць дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне пры дапамозе абраньня сакральнай ахвяры, якой павінна стаць вядомая асоба. На запісе адной з тэлефонных размоваў Юлія Кузьменка нават прапанавала зрабіць наступнай ахвярай жанчыну. "Нам патрэбная баба, Жана Д'Арк. Мужыкі ўжо не канаюць".

18:47 Комплекснай экспэртызай было ўстаноўлена, што чалавек, які закладаў выбухоўку пад машыну быў Андрэй Антоненка разам зь Юліяй Кузьменкай. Паводле прадстаўніка паліцыі, у час, калі рыхтавалася і ажыцьцяўлялася забойства, Юлія Кузьменка не карысталася тэлефонам, што для яе ўвогуле не характэрна - ён увесь час знаходзіўся на адным месцы.​ Антоненка пражываў паблізу месца забойства і добра арыентуецца ў гэтым месцы. Менавіта гэтым сьледчыя тлумачаць, што пэўны час не маглі дакладна вызначыць маршруты перасоўваньня падазраваных - яны зьяўляліся ў гэтым месцы і раптам зьнікалі.​

18:46 Цяпер пяцём падазраваным выстаўлена абвінавачаньне ў датычнасьці да забойства: гэта мэдсястра аднаго з парашутна-дэсантных баталёнаў Яна Дугар, лекар і валянтэрка Юлія Кузьменка, музыка і добраахвотнік Андрэй Антоненка і дабраахвотнікі Ўладзіслаў ды Іна Грышчанкі.

18:45 Намесьнік кіраўніка Нацпаліцыі таксама паведаміў, што да забойства Шарамета Уладзімір Грышчанка атрымаў заказ на яшчэ адно забойства ў Днепрапятроўскай вобласьці. Была праведзена вялікая колькасьць працы, найбольш эфэктыўным было вывучэньне відэа з камэр назірання".

18:40 Яўген Коваль: Псыхалягічны стан групы рэзка зьмяніўся пасьля таго, як мы выдалі толькі адну позву ў справе Шарамета. Яшчэ адзін удзельнік групы, па мянушцы "Электрык," выказвае намер самагубства. На аўдыёзапісе ён плача. Паводле Яўгена Коваля, калі сьледчыя пачулі аб намеры "Электрыка" накласьці на сябе рукі, вымушаныя былі яго суправаджаць, каб перадухіліць ягонае самагубства.

18:30 З аўдыёзапісаў тэлефонных размоваў вынікае, што адзін з падазраваных, з пазыўным "Пісталет" пасьля выкліку ў пракуратуру скончыў жыцьцё самагубствам. Іншыя члены групы ўспрынялі самагубства з палёгкай: "Цяпер зможам круціць як хочам", -- кажа на прадстаўленым аўдыёзапісы Іна Грышчанка.

18:20 Намесьнік кіраўніка Нацпаліцыі Ўкраіны Яўген Коваль: у арганізацыі забойства Паўла Шарамета таксама былі задзейнічаныя затрыманыя ў лістападзе добраахвотнікі з батальёну "Правы сэктар" Уладзімір і Іна Грышчанкі.​ На прэсавай канфэрэнцыі прадэманстравалі шэраг тэлефонных запісаў гэтых добраахвотнікаў, у якіх неаднаразова абмяркоўваліся сьледчыя дзеяньні ў справе пра забойства Паўла Шарамета і якім чынам трэба паводзіць сябе пры выкліках у пракуратуру.​ Коваль распавёў, як выйшлі на ўсіх падазраваных, якіх спачатку не разглядалт як групу. Дапамагло праслухоўваньне тэлефонаў.

18:15 Намесьнік кіраўніка нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Яўген Коваль: "Тры вэрсі з чатырох не знайшлі пацьверджаньня. Сьледзтва працавала з 4-й: дэстабілізацыя сытуацыі ў дзяржаве праз забойства вядомай асобы".

18:10 Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў заявіў, што сьледзтва мае бясспрэчыня доказы датычнасьці затрыманых да забойства Паўла Шарамета. Ён паабяцаў прадставіць частку матэрыялаў справы, які шакуюць грамадзтва. Паводле яго, сабраныя доказы дазваляюць устанавіць усе дэталі злачынства, а таксама галоўную вэрсію забойства журналіста.

Стала вядома, што паліцыя Ўкраіны затрымала рок-музыку, сэржанта сіл спэцыяльных апэрацыяў Андрэя Антоненку. Пра гэта ён сам паведаміў у сябе ў Фэйсбуку ў момант, калі яго затрымлівалі.

Адвакат Улад Добаш паведаміў у Фэйсбуку і пра затрыманьне ў гэтай жа справе доктаркі, валянтэркі Юліі Кузьменка.

Сацсеткі паведамляюць пра масавыя ператрусы ў вайскоўцаў у Кіеве. Каля будынку, дзе жыве адзін з затрыманых, сабраліся грамадзкія актывісты, каб падтрымаць Андрэя Антоненку - яны перакананыя, што ягоную датычнасьць да забойства сфальшавалі.


Пра затрыманьне падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета​ раней паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў. Ён і анансаваў брыфінг у гэтай справе, на якім будзе агучана абвінавачаньне.

Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху аўтамабіля ў Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG