Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Канстанцін Затулін, які зьяўляецца членам кіруючай фракцыі «Адзіная Расея», прапанаваў дэнансаваць Дамову аб дружбе, супрацоўніцтве і партнэрстве паміж Расеяй і Ўкраінай у той частцы, дзе краіны прызнаюць тэрытарыяльныя межы адна адной.