Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнымі ворагамі расейцы назвалі ЗША, Украіну і Эўразьвяз


66 адсоткаў расейцаў лічаць, што ў Расеі ёсьць ворагі. Гэта мінімальны паказчык з 2012 году. Рэкордны вынік за 23 гады дасьледаваньняў па гэтым пытаньні быў зафіксаваны сацыёлягамі ў 2014 годзе – 84 працэнты.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на апытаньне «Левада-цэнтру». Галоўнымі ворагамі Расеі расейцы назвалі ЗША (68 адсоткаў), Украіну (29 адсоткаў) і Эўразьвяз (14 адсоткаў). Акрамя таго, 5 адсоткаў расейцаў лічаць ворагамі прыхільнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Яшчэ 4 адсоткі – тых, хто сёньня ва ўладзе, у тым ліку так званых «сяброў Пуціна».

Пры гэтым 23 адсотка рэспандэнтаў заявілі, што Расея «акружаная ворагамі з усіх бакоў», амаль столькі ж – 21 адсотак – адмаўляе іх наяўнасьць, адзначаюць сацыёлягі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG