Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З СІЗА ў «ЛНР» вывезьлі палонных для абмену зь Кіевам


Абмен палоннымі на ўсходзе Ўкраіны. Архіўнае фота.
Абмен палоннымі на ўсходзе Ўкраіны. Архіўнае фота.

Украінскіх палонных, якія знаходзяцца на тэрыторыі так званай Луганскай народнай рэспублікі, вывезьлі са сьледчага ізалятара для працэдуры абмену.

Пра гэта паведаміла кіраўніца групы па абмене палоннымі «ЛНР» Вольга Кобцава. Абмен будзе адбывацца ў раёне гораду Горлаўка.

Раней кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ( «ДНР») Аляксандр Захарчанка заявіў, што абмен палоннымі адбудзецца 27 сьнежня. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў і прадстаўнік Кіеву ў Менскай кантактнай групе па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны Віктар Медзьвядчук.

Кіеў гатовы перадаць «ДНР» і «ЛНР» 306 чалавек у абмен на 74 палонных. Няясным заставаўся лёс каля 30 зьняволеных, якія, па дадзеных украінскага боку, не жадаюць вяртацца ў Данецк і Луганск.

Па дадзеных украінскага боку, самаабвешчаныя рэспублікі трымаюць ня менш 144 грамадзян Украіны. За тры гады збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны былі вызваленыя з палону або знойдзеныя звыш трох тысяч украінскіх грамадзян. Яшчэ каля чатырохсот прапалі бяз вестак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG