Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве аўтобус пратараніў прыпынак. Ёсьць пацярпелыя. ФОТА, ВІДЭА


Аўтобус, які заехаў у падземны пераход 25 сьнежня.
Аўтобус, які заехаў у падземны пераход 25 сьнежня.

На паўночным захадзе Масквы рэйсавы аўтобус наехаў на прыпынак грамадзкага транспарту. Ахвяраў няма, пацярпелі тры чалавекі, паведамілі агенцтву «Масква» у сталічным Міністэрстве надзвычайных сытуацый.

Раней аб двух загінуўшых паведамлялі крыніцы ТАСС і «Інтэрфаксу» ў праваахоўных органах. Фотаздымкі і відэа з месца здарэньня публікуюць відавочцы ў сацыяльных сетках.

У дэпартамэнце транспарту Масквы паведамілі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася пасьля таго, як у аўтобус урэзаўся іншы аўтамабіль. Яго кіроўца затрыманы.


Гэта ўжо другі за тыдзень выпадак з наездам аўтобуса на людзей у Маскве. 25 сьнежня пасажырскі аўтобус наехаў на пешаходаў на лесьвіцы падземнага пераходу паблізу станцыі мэтро «Славянскі бульвар». Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 11 пацярпелі, дзевяць зь іх шпіталізаваныя. Афіцыйна разглядаюцца дзьве магчымыя вэрсіі: тэхнічная няспраўнасьць і памылка кіроўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG