Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы сталі горш ставіцца да аднаполых дачыненьняў і абортаў


Дасьледаваньне Лявада-цэнтра паказала, што за 20 гадоў расейцы сталі горш ставіцца да аднаполых сэксуальных дачыненьняў і абортаў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы сацыёлягаў.

Вынікі нядаўняга апытаньня параўноўваліся з дасьледаваньнем 1998 года. Паводле матэрыялаў справаздачы, колькасьць расейцаў, якія асуджаюць аднаполыя адносіны, значна павялічылася. Калі 20 гадоў таму 68% апытаных ставіліся да гомасэксуалізму нэгатыўна, то да 2017 года гэты паказчык вырас да 83%. Як адзначаюць сацыёлягі, зараз меркаваньні мужчын і жанчын розных пакаленьняў па гэтым пытаньні сыходзяцца.

Зьмянілася меркаваньне і па тэме абортаў. Зараз 35% расейцаў асуджаюць перапыненьне цяжарнасьці нават у тых выпадках, калі сям’я ня можа дазволіць сабе мець дзіця праз беднасьць. 20 гадоў таму падобны пункт гледжаньня падзялілі толькі 12% апытаных. У дасьледаваньні таксама адзначаецца, што жанчыны зь невялікіх гарадоў і вёсак больш ляяльныя да абортаў з прычыны нізкага ўзроўню даходаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG