Шалінскі гарадзкі суд у Чачні арыштаваў на два месяцы кіраўніка чачэнскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» Аюба Ціціева.
Дасьледаваньне Лявада-цэнтра паказала, што за 20 гадоў расейцы сталі горш ставіцца да аднаполых сэксуальных дачыненьняў і абортаў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы сацыёлягаў.
Дзяржаўны дэпартамэнт тлумачыць гэты заклік пагрозай тэрарызму і злоўжываньнем расейскіх чыноўнікаў у дачыненьні да амэрыканцаў.
Злучаныя Штаты сур’ёзна занепакоеныя затрыманьнем у Чачні праваабаронцы Аюба Ціціева і заклікаюць расейскія ўлады неадкладна вызваліць яго і забясьпечыць абарону яго правоў.
Рэзэрвовы фонд Расеі быў цалкам расходаваны ў сьнежні і спыніць сваё існаваньне з 1 лютага 2018 года. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе Міністэрства фінансаў Расеі, распаўсюджаным у сераду днём.
Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон прыгразіў пратэстамі пасьля таго, як старшыня парлямэнту Андрыян Канду зацьвердзіў у абыход кіраўніка дзяржавы прызначэньне новых чальцоў кабінэту і закон аб забароне навінавых перадач з Расеі.
66 адсоткаў расейцаў лічаць, што ў Расеі ёсьць ворагі. Гэта мінімальны паказчык з 2012 году. Рэкордны вынік за 23 гады дасьледаваньняў па гэтым пытаньні быў зафіксаваны сацыёлягамі ў 2014 годзе – 84 працэнты.
Дзясяткі расейскіх бізнэсоўцаў за апошнія тры гады атрымалі грамадзянства Мальты, пагадзіўшыся інвэставаць свае грошы ў мальтыйскую эканоміку.
Валянтэра штабу Навальнага Данііла Сьмятанскага забралі ў цэнтар «Э» проста з урока англійскай мовы. Сямнаццацігадовага вучня Петразаводзкай школы № 36 дапытвалі 3 гадзіны і прымусілі прызнацца ва ўчыненьні злачынства.
Першы прэзыдэнт сучаснай Украіны Леанід Краўчук лічыць, што ягонай краіне трэба актыўна прасоўвацца да сяброўства ў NATO.
Прэзыдэнцкія выбары ў Мэксыцы пройдуць у 2018 годзе. Аднак дарадца Трампа Макмастэр мяркуе, што Расея ўжо пачала вялікую кампанію па ўмяшаньню ў перадвыбарчую кампанію.
Расійскае міністэрства абароны па-ранейшаму ўпарта абвяргае зьвесткі газэты «Коммерсант», якая спасылаецца на незалежнага карэспандэнта Раман Сапанькова, пра зьнішчэньне сямі вайсковых самалётаў ВКС Расеі падчас абстрэлу 31 сьнежня авіябазы Хмэймім ў правінцыі Латакія.
Ігар Казлоўскі — гісторык, рэлігіявед, выкладаў рэлігіязнаўчыя дысцыпліны ў Данецкім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце. Ён правёў амаль два гады ў зьняволеньні ў «ДНР».
Вайсковы журналіст Раман Сапанькоў апублікаваў на сваёй старонцы «УКантакце» фатаграфіі, на якіх відаць расейскія самалёты, пашкоджаныя, як ён піша, у выніку абстрэлу авіябазы Хмэймім у Сырыі.
Тэлеканал «Россия 24» распавёў, што ўрад Латвіі выдаляе з краіны журналістку каналу Вольгу Курлаеву.
У Белым Доме не сумняваюцца, што за спробай умяшацца ў выбары ў ЗША стаяў Крэмль. Пра гэта ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Гэрбэрт МакМастэр.
«Альфа-банк» спыняе абслугоўваньне расейскіх прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу праз пагрозу санкцыяў з боку ЗША.
Пасьля адстаўкі Міхаіла Саакашвілі з пасады кіраўніка Адэскай вобласьці яго дарадца Марыя Гайдар атрымала ад прэзыдэнта Ўкраіны прапанову перайсьці да яго і курыраваць мэдыцыну і сацыяльныя пытаньні. Ці складана працаваць з Парашэнкам пасьля Саакашвілі, і як яна будзе іх мірыць, калі апынецца зь імі ў адным пакоі?
У Сырыі 31 сьнежня разьбіўся расейскі ваенны верталёт Мі-24. Пра гібель двух членаў экіпажу паведаміла міжнародная група расьсьледаваньняў Conflict Intelligence Team са спасылкай на публікацыі ў сацыяльных сетках і на спэцыялізаваных форумах.
У Рызе затрыманы журналіст расейскага каналу ТВЦ Анатоль Курлаеў. Пра гэта ён сам распавёў у аўторак радыёстанцыі Baltkom і расейскім інфармацыйным агенцтвам.
Рассельгаснагляд паведаміў аб спыненьні спробы ўвозу зь Беларусі паўтары тоны мяса невядомага паходжаньня.
Сьледчы камітэт па Санкт-Пецярбургу выставіў афіцыйнае абвінавачваньне ў тэракце 35-гадоваму Дзьмітрыю Лук’яненку.
На афіцыйным сайце прэзыдэнта Расеі зьвявіліся віншаваньні амаль чатыром дзясяткам кіраўнікоў іншых дзяржаваў ад Уладзіміра Пуціна.
Нафта і нафтапрадукты незаконна перагружаліся з расейскіх судоў на паўночнакарэйскія ў адкрытым моры. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву Reuters паведамілі два высокапастаўленыя прадстаўнікі спэцслужбаў заходнеэўрапейскіх краін.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Ўладзімір Жырыноўскі стаў першым зарэгістраваным кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, якія маюць прайсьці ў сакавіку 2018 году.
Фрунзэнская раённая пракуратура ў расейскім горадзе Саратаве зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем прызнаць «замежным агентам» мясцовую арганізацыю хворых на цукровы дыябэт.
Міжнародны Алімпійскі камітэт ухваліў форму для расейскіх спартоўцаў, якія будуць выступаць на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі пад нэўтральным сьцягам.
На паўночным захадзе Масквы рэйсавы аўтобус наехаў на прыпынак грамадзкага транспарту. Ахвяраў няма, пацярпелі тры чалавекі, паведамілі агенцтву «Масква» у сталічным Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Ва ўспамінах балерыны Мацільды Кшэсінскай сапраўды ёсьць запіс, зь якога вынікае, што яна была цяжарная ад будучага імпэратара Мікалая II.
Пракуратура ў Саратаве запатрабавала зарэгістраваць арганізацыю, якая дапамагае хворым на цукровы дыябэт, у якасьці замежнага агента. Гэта адбылося пасьля звароту ў нагляднае ведамства студэнта мэдычнай ВНУ.
Прадстаўнікі кампаніі патрабуюць прызнаць незаконным загад спэцслужбы падаць дадзеныя карыстальнікаў мэсэнджэра Telegram.
У камэры захоўваньня крамы «Перекресток» на плошчы Калініна ў Санкт-Пецярбургу ўвечары 27 снежня адбыўся выбух.
«Роскосмас» страціў 19 спадарожнікаў пры запуску з касмадрому Ўсходні праз тое, што ракета-носьбіт была наладжаная на старт з касмадрому Байканур.
На Данбасе завяршыўся абмен палоннымі. Пра гэта заяўляе ўкраінскі бок і прадстаўнікі сэпаратыстаў.
Старонка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў Facebook заблякаваная ў сувязі з санкцыямі ЗША. Пра гэта паведамляе партал «Медиазона» са спасылкай на прэс-службу сацыяльнай сеткі.
Украіна і самаабвешчаныя рэспублікі Данбасу пачалі абмен палоннымі.
Украінскіх палонных, якія знаходзяцца на тэрыторыі так званай Луганскай народнай рэспублікі, вывезьлі са сьледчага ізалятара для працэдуры абмену.
Міністэрства прыроды Расеі зацьвердзіла новую рэдакцыю Чырвонай кнігі, якая зьмяшчае сьпісы рэдкіх і зьнікаючых відаў жывёл, завяршыўшы, такім чынам, Год экалёгіі і Год асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у Расеі. Пра гэта паведамляе РІА Навіны.
Лідэра Аб’яднаньня перавозчыкаў Расеі Андрэя Бажуціна, якога ў аўторак павінны былі вызваліць з-пад адміністрацыйнага арышту, павезьлі з спэцпрыёмніка ў невядомым кірунку.
Прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна афіцыйна вылучылі на выбары кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. Самога яго не было на мерапрыемстве праз «загружаны графік».
Тэлевядоўца вылучаецца ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва». Цяпер ёй трэба будзе сабраць 100 тысяч подпісаў, каб афіцыйна стаць кандыдатам на выбарах 2018 году.
Паводле Петрышэнкі, таваразварот «дасягнуў 26 млрд даляраў», але гэтулькі і было ў 2016 годзе.
Сто год таму, 26 сьнежня (13 сьнежня паводле «старога стылю») 1917 году ў Бахчысараі была абвешчаная Крымская Народная Рэспубліка — Курултай (парлямэнт) крымскататарскага народу ўхваліў Канстытуцыю рэспублікі і сфармаваў урад.
Аляксандар Лукашэнка 26 сьнежня возьме ўдзел у «нефармальнай сустрэчы» кіраўнікоў краінаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў у Маскве.
Расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак назвала нядопуск Аляксея Навальнага да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах «жахлівай несправядлівасьцю і чарговай памылкай уладаў».
Іх вінавацяць у незаконным захоўваньні зброі і выбуховых рэчываў.
Штабы Навальнага ператворацца ў штабы выбарчага страйку, а ўсе валянтэры будуць накіраваныя на назіраньне ў выбарчых акругах.
Заява была зроблена 25 сьнежня сэпаратысцкімі лідэрамі і прадстаўніком ураду Ўкраіны ў тэлевізійных камэнтарах пасля сустрэчы ў Маскве.
Трагедыя адбылася каля станцыі мэтро «Славянский бульвар». Паведамляецца пра як мінімум 5 загінулых і 15 параненых.
Ён заклікаў будучых зарэгістраваных кандыдатаў зьняцьця з выбараў, калі яго не зарэгіструюць.
Загрузіць яшчэ