Аб тым, што Цэнтральная выбарчая камісія Расеі дапусьціла Сабчак да выбараў, паведамляецца на сайце тэлевядоўцы. Яна вылучаецца ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва». Цяпер ёй трэба будзе сабраць 100 тысяч подпісаў, каб афіцыйна стаць кандыдатам на выбарах 2018 году.
Ксенія Сабчак называе сябе кандыдатам «супраць усіх». СМІ паведамлялі аб магчымым дачыненьні адміністрацыі прэзыдэнта Расеі да вылучэньня тэлевядучай, аднак яна адмаўляе сувязь з Крамлём.
Напярэдадні ЦВК адмовілася рэгістраваць кандыдатам у прэзыдэнты апазіцыянера Аляксея Навальнага. Ён заклікаў да страйку выбарнікаў і анансаваў «агульнарасейскую» акцыю пратэсту.
Сабчак назвала нядопуск Навальнага да выбараў «жахлівай несправядлівасьцю і чарговай памылкай уладаў». Пры гэтым яна адмовілася падтрымаць байкот выбараў, да якога заклікае апазіцыянер, прапанаваўшы Навальнаму стаць яе даверанай асобай.