«Леніна паклалі ў Маўзалей — чым гэта адрозьніваецца ад мошчаў сьвятых для праваслаўных, ды проста для хрысьціян? Мне кажуць: „Не, у хрысьціянскім сьвеце няма такой традыцыі“. Як жа няма? На Афон едзьце, паглядзіце, там мошчы сьвятыя ёсьць, ды і тут таксама сьвятыя мошчы Сергія і Германа. Гэта значыць па сутнасьці нічога новага тагачасная ўлада не прыдумала, яна проста прыстасавала пад сваю ідэалёгію тое, што чалавецтва ўжо даўно вынайшла», — сказаў Пуцін у дакумэнтальным фільме «Валаам», фрагмэнты зь якога апублікаваныя на сайце тэлеканалу Расія 1, паведамляе расейскае агенцтва Інтэрфакс.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што камуністычная ідэалёгія падобна хрысьціянству, паколькі паняцьці свабоды, братэрства, роўнасьці і справядлівасьці закладзены ў Сьвятым пісаньні.
«А Кодэкс будаўнікоў камунізму? Гэта сублімацыя, гэта прымітыўная вытрымка з Бібліі, нічога там новага не прыдумалі», — сказаў прэзыдэнт Расеі.