30 сьнежня пры правядзеньні апэратыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі памежнай управы ФСБ па Смаленскай вобласьці спынілі аўтамабіль, які рухаўся з боку Беларусі. У ім знаходзілася больш за паўтары тон астуджанай ялавічыны, піша БелаПАН.
«Пры даглядзе прадукцыі было ўстаноўлена, што вэтэрынарны сертыфікат на мяса быў падроблены, а на самім мясе адсутнічалі адбіткі вэтэрынарных клеймаў і прыкметы правядзеньня вэтэрынарна-санітарнай экспэртызы, а перавозка ажыцьцяўлялася з парушэньнем тэмпэратурнага рэжыму ў грузавым адсеку разам з староннімі прадметамі», — гаворыцца ў паведамленьні.
Груз затрыманы. Пасьля правядзеньня неабходных адміністрацыйных працэдур і высьвятленьня ўсіх абставінаў мяса невядомага паходжаньня будзе накіравана на ўтылізацыю.