На 15-кіляграмовым кубку УЭФА замест дзяржаўнага сьцягу Беларусі зьмешчаны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
«У нас і так ад сёньня ў футболе ў Берасьці бум. Ну добрае, мудрае рашэньне. Чым больш такіх спэцыялістаў будзе далучана да нашага спорту, тым большай будзе папулярызацыя гэтага спорту, любімага ва ўсім сьвеце».
Як атрымалася, што зорка сусьветнага футболу пераяжджае ў Беларусь? Генэральны дырэктар «Дынама-Берасьце» Валдас Іванаўскас распавядае Сяргею Харытонаву для праграмы «Настоящего времени» «Час Цімура Алеўскага».
Трохгадовы кантракт Дыега Марадоны зь берасьцейскім “Дынама” можа перавышаць 20 мільёнаў даляраў. Пра гэта піша аргентынская прэса. У самім клюбе кажуць пра канфэдэцыяльнасьць кантракту і не называюць сумы.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць прызначэньне знакамітага футбаліста Дыега Марадоны старшынём праўленьня беларускага футбольнага клюбу «Дынама-Брэст».
Спонсарам клюбу была кампанія з Эміратаў, гімн на беларускай мове запісаў гурт «Крама», а прэс-сакратаром стала Міс Беларусь Вольга Хіжанкова.
Спартовыя журналісты дружна называюць прызначэньне Дыега Марадоны старшынём праўленьня піяр-акцыяй, ад якой цяжка чакаць чагосьці вартага. Як паказвае досьвед, пасьля завяршэньня кар’еры гульца ўся дзейнасьць Марадоны ў якасьці спартовага функцыянэра ці трэнэра ператварылася ў суцэльны шлейф скандалаў і няўдачаў.
Найлепшы футбаліст ХХ стагодзьдзя па вэрсіі Міжнароднай футбольнай фэдэрацыі аргентынец Дыега Марадона стаў старшынём праўленьня берасьцейскага футбольнага клюбу «Дынама».
Хакеісты зборнай Беларусі паразай завяршылі выступленьне на чэмпіянаце сьвету ў Даніі.
Паводле пагадненьня, замежныя заўзятары з адмысловымі картамі змогуць прыяжджаць на футбольны чэмпіянат сьвету 2018 году, які пройдзе ў Расеі, і на Эўрапейскія гульні 2019 году, якія адбудуцца ў Беларусі, бязь візаў.
15 траўня зборная Беларусі правядзе апошні матч на чэмпіянаце сьвету ў хакеі супраць Славаччыны, які ўжо нічога ня вырашыць у яе лёсе — беларусы дачасна пакідаюць сусьветную эліту. Вылет у першы дывізыён здарыцца ўпершыню за 15 гадоў.
Правал хакейнай зборнай — гэта адлюстраваньне дэградацыі беларускай сацыяльнай мадэлі.
«Беларускі хакей больш ня топ», «Аглушальная ганьба беларусаў» — так паведамляюць СМІ пра паразу зборнай Беларусі ў хакеі.
Хакейная зборная Беларусі прагуляла аўстрыйцам зь лікам 4:0 і зь вялікай доляй імавернасьці пакідае элітны дывізіён сусьветнага хакею.
Журналісту тэлекампаніі ARD Хая Зэпельту адмовілі ў атрыманьні расійскай візы для паездкі на Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць выступленьне беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Даніі.
Міжнародная фэдэрацыя футбола (FIFA) аштрафавала Расейскі футбольны саюз за паводзіны заўзятараў падчас матчу Расеі і Францыі 27 сакавіка 2018 года.
Канадзкі спэцыяліст Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнэра зборнай Беларусі ў хакеі. Да канца чэмпіянату сьвету гэтыя абавязкі будзе выконваць ягоны расейскі асыстэнт Сяргей Пушкоў.
Канадзкі спэцыяліст Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнэра зборнай Беларусі ў хакеі. Пра гэта паведамляе сайт Фэдэрацыі хакею Беларусі. Да канца чэмпіянату сьвету абавязкі галоўнага трэнэра будзе выконваць Сяргей Пушкоў.
В матчы трэцяга туру на чэмпіянаце сьвету па хакеі зборная Беларусі пацярпела трэцюю запар паразу — гэтым разам ад зборнай Расеі 0-6.
26 траўня на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі» адбудзецца фінал Лігі чэмпіёнаў. Англійскі клюб «Лівэрпуль» будзе змагацца за трафэй упершыню за апошнія 11 гадоў, у той час як для другога фіналіста, леташняга ўладальніка тытулу мадрыдзкага клюбу «Рэал», гэты фінал будзе шаснаццатым.
У сацыяльнай сетцы Facebook жыхары Ўкраіны прапануюць бясплатнае жытло замежным заўзятарам, якія наведаюць фінал Лігі чэмпіёнаў у Кіеве ў канцы траўня.
Зборная Беларусі па хакеі саступіла дзейным чэмпіёнам сьвету — камандзе Швэцыі. На пяць шайбаў скандынаваў беларусы ня здолелі адказаць ніводнай (0:5).
У Сочы на стадыёне «Фішт» прайшло паседжаньне аргкамітэту чэмпіянату сьвету ў футболе 2018 году пад старшынствам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Удзел у ім браў і ганаровы госьць — кіраўнік ФІФА Джані Інфантына.
4 траўня ў Даніі стартуе 82 чэмпіянат сьвету па хакеі, у якім бярэ ўдзел нацыянальная зборная Беларусі. Яна будзе выступаць у групе «А» разам з камандамі Швэцыі, Францыі, Расеі, Швайцарыі, Чэхіі, Аўстрыі і Славаччыны.
Першы намесьнік атамана Ўсевялікага войска Данскога Міхаіл Бяспалаў распавёў, што ў Растове-на-Доне казакі будуць прыцягнутыя да аховы парадку падчас чэмпіянату сьвету па футболе
Кіраўніцтва Беларусі апантанае ідэяй стаць «вялікай хакейнай дзяржавай», хоць сродкаў на фінансава затратны від спорту яўна бракуе.
У маленстве Тацяна жыла ў Івянецкім інтэрнаце, мела пратэзы на нітачках і хавала іх пад штанамі. Сёньня яна носіць спадніцы і шорты, займаецца рознымі відамі спорту і вучыць бегаць дзяўчат на пратэзах.
Некалькі тысяч бегуноў прынялі ўдзел у шостым Варшаўскім маратоне Orlen. Старт адбыўся на набярэжнай Віслы, а фініш быў на сталічным Нацыянальным стадыёне.
Рэканструкцыя стадыёна «Дынама», якая пачалася ў 2012 годзе, завяршаецца, аб’ект знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасьці і павінен быць адкрыты да 21 чэрвеня.
Ім для падрыхтоўкі да гульняў і правядзеньня спаборніцтваў цяпер будуць бясплатна давацца лядовыя арэны і пляцоўкі, у тым ліку аб’екты гаспадарчых таварыстваў, што ня цалкам, але прынамсі на 50% належаць дзяржаве.
У новым расьсьледаваньні сусьветнага антыдопінгавае агенцтва WADA вылукчаныя абвінавачваньні супраць 72-гадовага Андэрса Бэсэбэрга, былога прэзыдэнта IBU (Міжнародны саюз біятланістаў) па фактах атрыманьня хабару і паслуг.
Цэйцін быў аўтарам мэтодыкі ўмацаваньня вэстыбулярнага апарату для касманаўтаў, працаваў з футбалістамі менскага «Дынама», у тым ліку ў іх «залаты» сэзон 1982 году.
Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд перамаглі ў спаборніцтвах парнага разраду на турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў у амэрыканскім Х’юстане.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка патрабуе даць прынцыповую ацэнку разьвіцьцю зімовых відаў спорту ў краіне, зыходзячы з вынікаў мінулай Алімпіяды. Пра гэта ён заявіў сёньня на нарадзе па пытаньнях разьвіцьця зімовых відаў спорту, паведамляе БЕЛТА.
Пасьля таго як футбольны клюб «Крумкачы» не дапусьцілі да гульні ў найвышэйшай лізе, заўзятары стварылі новую каманду — «НФК Крумкачы». Адзін з трох сузаснавальнікаў — піяніст Юры Бліноў.
Сьледчы камітэт пацьвердзіў затрыманьне пазаштатнага супрацоўніка АБФФ. Супраць яго распачатая крымінальная справа за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў у інтэрнэце.
9 красавіка супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі супрацоўніка Беларускай фэдэрацыі футболу Юрыя Талкачова, паведамляе «Прессбол».
Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пра тое, што завяршае прафэсійную кар’еру.
Менск падаў заяўку на правядзеньне Сусьветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе. Акрамя Беларусі на арганізацыю турніру прэтэндуюць Кітай, ААЭ і Туніс.
Частка грамадзтва гатова прабачыць і легітымізаваць што заўгодна, калі паверыць, што гэтае «што заўгодна» дастаткова кампэнсавана заслугамі
Беларуская фэдэрацыя футболу задаволіла заяўку «НФК Крумкачы» на ўдзел у першынстве другой лігі чэмпіянату Беларусі. Пакет дакумэнтаў быў пададзены ў апошні дазволены дзень — 30 сакавіка
Гэта адбылося 1 красавіка, але раней такое бывала і не на «Дзень жартаў». Аднойчы яны нават выступалі на лёдзе разам у адной камандзе — і абодва пад адным нумарам 01, хоць такое забароненае правіламі.
Заўзятары «Крумкачоў» ня хочуць, каб каманда канчаткова зьнікла пасьля таго, як Беларуская фэдэрацыя футболу адмовіла менскаму клюбу ў ліцэнзіі на сэзон 2018 году.
Беларуская гімнастка Вольга Корбут, якая зьяўляецца чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, паведаміла, што маскоўскі музэй спорту адмовіўся вярнуць ёй залаты мэдаль з Алімпіяды 1972 году ў Мюнхэне, скрадзены 46 гадоў таму.
У Гародні фанаты «Нёману» падчас падчас перапынку ў матчы першага туру чэмпіянату Беларусі зь «Віцебскам» разгарнулі вялізнупю Трэцюю Ўстаўную Грамату
Адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў Аляксандар Глеб даў інтэрвію выданьню «Саюз».
Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам у апошні дзень заключнага этапу Кубка сьвету па біятлоне ў Цюмене (Расея).
Футбольны клюб «Крумкачы» — адзіны спартовы калектыў, які публічна павіншаваў беларусаў са 100-гадовым юбілеем абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
22 сакавіка расейская Цюмень прыме фінальны этап Кубку сьвету па біятлёне. Спаборніцтвы з палітычных прычынаў байкатуюць шэраг нацыянальных зборных і некаторыя спартоўцы.
Загрузіць яшчэ