Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея ўвядуць супольны «спартовы бязьвіз»


Паводле пагадненьня, замежныя заўзятары з адмысловымі картамі змогуць прыяжджаць на футбольны чэмпіянат сьвету 2018 году, які пройдзе ў Расеі, і на Эўрапейскія гульні 2019 году, якія адбудуцца ў Беларусі, бязь візаў.

Пра такую магчымасьць 15 траўня паведамілі журналістам начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун і намесьнік начальніка Галоўнага ўпраўленьня міграцыі МУС Расеі Дзьмітры Дземідзенка.

Сілавікі падкрэсьлілі, што новае пагадненьне будзе распаўсюджвацца толькі на замежнікаў з «картай заўзятара». Калі заўзятар прыедзе ў пункт пропуску, то ён зможа праз інтэрнэт адразу аформіць «карту заўзятара» — пры наяўнасьці квіткоў на матчы. Адпаведна, трапіць на тэрыторыю Расеі ці Беларусі ён зможа бязь візы.

Мяркуецца таксама, што ўладальнікі «картаў заўзятара» змогуць бязь візаў знаходзіцца на тэрыторыі краін 15 дзён да пачатку мерапрыемства і яшчэ 15 дзён пасьля яго заканчэньня.

Пагадненьне запрацуе з 1 чэрвеня.

Непажаданыя асобы, чый уезд у Беларусь і Расею забаронены, а іх прыкладна 1 мільён 700 тысяч, ня змогуць атрымаць «карту заўзятара».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG