Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы знойдзем, як растлумачыць». Казакі будуць сачыць за парадкам падчас чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі


Напад казакоў на ўдзельніц панк-групы Pussy Riot
Напад казакоў на ўдзельніц панк-групы Pussy Riot

Першы намесьнік атамана Ўсевялікага войска Данскога Міхаіл Бяспалаў распавёў, што ў Растове-на-Доне казакі будуць прыцягнутыя да аховы парадку падчас чэмпіянату сьвету па футболе:

«Мы рыхтуем 200 дружыньнікаў, які будуць рэгулярна з паліцыяй працаваць, будуць прыцягвацца і валянтэры-казакі. Плюс 100 коньнікаў у форме — у нас там больш за 300 чалавек», — растлумачыў Бяспалаў.

Паводле яго, на тэставых матчах казакі «у поўнай меры ва ўзаемадзеяньні з паліцыяй адпрацоўваюць падтрыманьне парадку».

«Але, у адрозьненьне ад паліцыі, мы прадстаўляем Ціхі Дон, мы пазначаем, што мы данскія казакі, зь лямпасамі, у прыгожай форме, з усьмешкай. Нават пачынаем вывучаць замежныя мовы, — заўважыў прадстаўнік казачай арганізацыі. — Вядома, мы не пасьпеем вывучыць пяць моваў, тых, хто да нас прыедзе, але, прынамсі, я думаю, што казакі заўсёды знойдуць, як людзям растлумачыць, куды ісьці, як сябе паводзіць».

Таксама казакі, паводле яго, цяпер вучацца ў адмыслоўцаў Міністэрства аховы здароўя і МНС, як аказваць першую мэдычную дапамогу.

Чэмпіянат сьвету па футболе пройдзе ў Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 году. У Растове-на-Доне пройдуць пяць матчаў.

Казакі займаюцца аховай судоў у некалькіх расейскіх рэгіёнах, у тым ліку ў Маскве, таксама іх прыцягвалі да патруляваньня ў Сочы падчас Алімпіяды. Пры гэтым казачыя арганізацыі адзначыліся нападамі на «ворагаў Расеі»: на ўдзельніц панк-групы Pussy Riot, апазыцыянэра Аляксея Навальнага і на «Сахараўскі цэнтар» у Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG