У Сочы на стадыёне «Фішт» прайшло паседжаньне аргкамітэту чэмпіянату сьвету ў футболе 2018 году пад старшынствам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Удзел у ім браў і ганаровы госьць — кіраўнік ФІФА Джані Інфантына.
4 траўня ў Даніі стартуе 82 чэмпіянат сьвету па хакеі, у якім бярэ ўдзел нацыянальная зборная Беларусі. Яна будзе выступаць у групе «А» разам з камандамі Швэцыі, Францыі, Расеі, Швайцарыі, Чэхіі, Аўстрыі і Славаччыны.
Першы намесьнік атамана Ўсевялікага войска Данскога Міхаіл Бяспалаў распавёў, што ў Растове-на-Доне казакі будуць прыцягнутыя да аховы парадку падчас чэмпіянату сьвету па футболе
Кіраўніцтва Беларусі апантанае ідэяй стаць «вялікай хакейнай дзяржавай», хоць сродкаў на фінансава затратны від спорту яўна бракуе.
У маленстве Тацяна жыла ў Івянецкім інтэрнаце, мела пратэзы на нітачках і хавала іх пад штанамі. Сёньня яна носіць спадніцы і шорты, займаецца рознымі відамі спорту і вучыць бегаць дзяўчат на пратэзах.
Некалькі тысяч бегуноў прынялі ўдзел у шостым Варшаўскім маратоне Orlen. Старт адбыўся на набярэжнай Віслы, а фініш быў на сталічным Нацыянальным стадыёне.
Рэканструкцыя стадыёна «Дынама», якая пачалася ў 2012 годзе, завяршаецца, аб’ект знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасьці і павінен быць адкрыты да 21 чэрвеня.
Ім для падрыхтоўкі да гульняў і правядзеньня спаборніцтваў цяпер будуць бясплатна давацца лядовыя арэны і пляцоўкі, у тым ліку аб’екты гаспадарчых таварыстваў, што ня цалкам, але прынамсі на 50% належаць дзяржаве.
У новым расьсьледаваньні сусьветнага антыдопінгавае агенцтва WADA вылукчаныя абвінавачваньні супраць 72-гадовага Андэрса Бэсэбэрга, былога прэзыдэнта IBU (Міжнародны саюз біятланістаў) па фактах атрыманьня хабару і паслуг.
Цэйцін быў аўтарам мэтодыкі ўмацаваньня вэстыбулярнага апарату для касманаўтаў, працаваў з футбалістамі менскага «Дынама», у тым ліку ў іх «залаты» сэзон 1982 году.
Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд перамаглі ў спаборніцтвах парнага разраду на турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў у амэрыканскім Х’юстане.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка патрабуе даць прынцыповую ацэнку разьвіцьцю зімовых відаў спорту ў краіне, зыходзячы з вынікаў мінулай Алімпіяды. Пра гэта ён заявіў сёньня на нарадзе па пытаньнях разьвіцьця зімовых відаў спорту, паведамляе БЕЛТА.
Пасьля таго як футбольны клюб «Крумкачы» не дапусьцілі да гульні ў найвышэйшай лізе, заўзятары стварылі новую каманду — «НФК Крумкачы». Адзін з трох сузаснавальнікаў — піяніст Юры Бліноў.
Сьледчы камітэт пацьвердзіў затрыманьне пазаштатнага супрацоўніка АБФФ. Супраць яго распачатая крымінальная справа за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў у інтэрнэце.
9 красавіка супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі супрацоўніка Беларускай фэдэрацыі футболу Юрыя Талкачова, паведамляе «Прессбол».
Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пра тое, што завяршае прафэсійную кар’еру.
Менск падаў заяўку на правядзеньне Сусьветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе. Акрамя Беларусі на арганізацыю турніру прэтэндуюць Кітай, ААЭ і Туніс.
Частка грамадзтва гатова прабачыць і легітымізаваць што заўгодна, калі паверыць, што гэтае «што заўгодна» дастаткова кампэнсавана заслугамі
Беларуская фэдэрацыя футболу задаволіла заяўку «НФК Крумкачы» на ўдзел у першынстве другой лігі чэмпіянату Беларусі. Пакет дакумэнтаў быў пададзены ў апошні дазволены дзень — 30 сакавіка
Гэта адбылося 1 красавіка, але раней такое бывала і не на «Дзень жартаў». Аднойчы яны нават выступалі на лёдзе разам у адной камандзе — і абодва пад адным нумарам 01, хоць такое забароненае правіламі.
Заўзятары «Крумкачоў» ня хочуць, каб каманда канчаткова зьнікла пасьля таго, як Беларуская фэдэрацыя футболу адмовіла менскаму клюбу ў ліцэнзіі на сэзон 2018 году.
Беларуская гімнастка Вольга Корбут, якая зьяўляецца чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, паведаміла, што маскоўскі музэй спорту адмовіўся вярнуць ёй залаты мэдаль з Алімпіяды 1972 году ў Мюнхэне, скрадзены 46 гадоў таму.
У Гародні фанаты «Нёману» падчас падчас перапынку ў матчы першага туру чэмпіянату Беларусі зь «Віцебскам» разгарнулі вялізнупю Трэцюю Ўстаўную Грамату
Адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў Аляксандар Глеб даў інтэрвію выданьню «Саюз».
Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам у апошні дзень заключнага этапу Кубка сьвету па біятлоне ў Цюмене (Расея).
Футбольны клюб «Крумкачы» — адзіны спартовы калектыў, які публічна павіншаваў беларусаў са 100-гадовым юбілеем абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
22 сакавіка расейская Цюмень прыме фінальны этап Кубку сьвету па біятлёне. Спаборніцтвы з палітычных прычынаў байкатуюць шэраг нацыянальных зборных і некаторыя спартоўцы.
Адзін з натхняльнікаў і заснавальнікаў «Крумкачоў» Уладзіслаў Маяроўскі ў інтэрвію Свабодзе расказаў пра пэрспэктывы футбольнага клюбу, які ўчора канчаткова страціў месца ў Найвышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі.
Канадзкі велагоншчык беларускага паходжаньня Антон Варабей перамог у прэстыжных гонках «Tucson Bicycle Classic» у Арызоне. Сваю перамогу ён прысьвяціў 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Арбітраж Беларускай фэдэрацыі футболу (БФФ) 19 сакавіка адхіліў заяву футбольнага клюбу «Крумкачы» наконт рашэньня Камітэту клюбнага ліцэнзаваньня.
Беларускія атлеты заваявалі 12 мэдалёў
Лыжнік Юры Голуб у той жа дзень заваяваў бронзу, свой чацьвёрты мэдаль на гульнях у Пхёнчхане.
Беларуская фэдэрацыя футболу аштрафавала ФК «Крумкачы» за адмову ад удзелу ў матчы супраць ФК «Нёман», які меўся адбыцца 17 сакавіка.
Сьвятлана Саханенка з Наваполацку, ёй 28 гадоў. Яна выступае ў катэгорыі B2 сярод атлетаў з парушэньнем зроку.
«З гэтага часу ўкраінскія зборныя ва ўсіх відах спорту ня будуць браць удзел у спаборніцтвах, якія праводзяцца на тэрыторыі Расеі», — заявіў Уладзімер Брынзак. Паводле яго, рашэньне ўхваленае на дзяржаўным узроўні.
Беларускі паралімпіец Юрый Голуб заваяваў другі залаты мэдаль для Беларусі на XII зімовай Паралімпіядзе ў Пхёнчхане. Пра гэта ў «Твітэры» паведамляе МЗС Беларусі
12 сакавіка на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане беларуска Сьвятлана Саханенка перамагла ў лыжнай гонцы на 15 кілямэтраў у катэгорыі В2 для атлетаў з парушэньнем зроку.
Беларускія паралімпійцы заваявалі 2 срэбных і 2 бронзавых мэдалі ў дзень адкрыцьця Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.
У афіцыйным звароце да заўзятараў гаворыцца пра «сьмяротны вырак для клюбу» толькі празь нязначныя парушэньні тэрмінаў падачы дакумэнтаў.
9 сакавіка ў Пхёнчхане, дзе два тыдні таму скончыліся ХХІІІ Алімпійскія гульні, стартуе дванаццатая па ліку зімовая Паралімпіяда. Ад Беларусі ў Паўднёвую Карэю выправіліся 15 спартоўцаў, шэсьць зь іх — дэбютанты.
Віцебскі хакейны клюб абвясьціў на афіцыйным сайце па дзяржаўных закупах тэндэр на гадавы плян закупаў, агульная сума якога — амаль 2,7 мільёна рублёў.
Беларускі піяніст з сусьветным імем Юры Бліноў спыніў працу па арганізацыі прыезду ў Менск паўабаронцы футбольнага клюбу «Рэал» (Мадрыд) і зборнай Нямеччыны Тоні Кроса і заявіў пра адмену «Concerto-Krooso».
Куды падзеўся зорны склад «Крумкачоў» узору 2015–2016 году і чаму каманда разгубляла гульцоў за апошні год.
Фінансаваны зь бюджэту Расеі тэлеканал RT заплаціць партугальскаму футбольнаму трэнэру Жузэ Мурынью амаль 80 мільёнаў рублёў.
На паседжаньні апэляцыйнага камітэту апэляцыю клюбу супраць нядопуску да ліцэнзіяваньня адхілілі. Цяпер «Крумкачы» зьбіраюцца абскарджваць адмову ў Беларускім арбітражным камітэце.
Беларуская фэдэрацыя футболу ў інфармацыйным паведамленьні аб сытуацыі зь менскім футбольным клюбам «Крумкачы», фактычна абвінаваціла клюб у спробе даць хабар.
Міжнародны алімпійскі камітэт аднавіў сяброўства Алімпійскага камітэту Расеі ў арганізацыі, паведамляе РБК са спасылкай на члена МАК Шаміля Тарпішчава. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі на сайце міжнароднай арганізацыі пакуль няма.
Кіраўніцтва футбольнага клюбу «Крумкачы» да канца працоўнага дня 27 лютага падасьць апэляцыю ў Беларускую фэдэрацыю футболу (БФФ). Пра гэта Свабодзе сказаў адзін з заснавальнікаў Уладзіслаў Маяроўскі.
У Беларусь вяртаецца нацыянальная алімпійская зборная. У яе складзе «залатая» жаночая зборная па біятлёне ды іншыя спартоўцы, якія бралі ўдзел у цырымоніі закрыцьця Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане.
Беларуская фэдэрацыя біятлёну адмовілася скарачаць або скасоўваць для Дар’і Блашко 2-гадовы карантын, які аўтаматычна накладаецца на спартоўца пры зьмене грамадзянства.
Загрузіць яшчэ