Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі журналіст, які выкрыў расейскі допінг, ня зможа прыехаць на чэмпіянат сьвету па футболе


Гаё Зэпэльт (зьлева) размаўляе зь міністрам спорту Расеі Віталіем Мутко.
Гаё Зэпэльт (зьлева) размаўляе зь міністрам спорту Расеі Віталіем Мутко.

Журналісту тэлекампаніі ARD Гаё Зэпельту адмовілі ў атрыманьні расійскай візы для паездкі на Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году.

Як паведаміла ў пятніцу, 11 траўня, прэсавая служба тэлекампаніі ARD, Зэпэльта ў Расеі занесьлі ў сьпіс «непажаданых пэрсон». Падрабязнасьці прынятага ў Расеі рашэньня пакуль ніхто не падаў, гаворацца ў публікацыі «Нямецкай хвалі».

ARD назвала адмову ў візе Зэпэльту «унікальнай падзеяй у гісторыі спартовай журналістыкі ARD і, з пункту гледжаньня асьвятленьня такой буйной падзеі, як чэмпіянат сьвету па футболе, беспрэцэдэнтным умяшаньнем у свабоду прэсы».

Свабодны доступ прадстаўнікоў СМІ на спартыўныя мерапрыемствы звычайна зьяўляецца натуральным і лічыцца адным з умоў пры выбары краіны-гаспадара той ці іншай падзеі, падкрэсьлілі ў прэсавай службе.

Зэпэльт на працягу многіх гадоў займаецца праблемай допінгу ў сусьветным спорце. Апроч іншага, журналіст таксама распавёў аб допінгавай сыстэме ў Расеі, якая, як мяркуецца, функцыянавала пры ўдзеле дзяржавы. Выкрыцьці Зэпэльта прывялі да адхіленьня расейскіх атлетаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG