Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачава выйграла заключную гонку Кубка сьвету


Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам у апошні дзень заключнага этапу Кубка сьвету па біятлоне ў Цюмене (Расея), паведамляе БелаПан.

Дыстанцыю 12,5 км спартсмэнка пераадолела за 35 хвілін 27,4 сэкунды з адным штрафным кругам.

На другім месцы Паўліна Фіялкавага са Славаччыны, на трэцім – францужанка Анаіс Шэвалье. Надзея Скардзіна паказала 16-ы вынік, Ірына Крыўко – 24 сярод 30 удзельніц.

У агульным заліку Кубка свету Домрачава заняла трэцяе месца, прапусьціўшы фінку Кайсу Макарайнэн і Насту Кузьміну са Славаччыны.

Домрачава выйграла Вялікі крыштальны глобус у 2015 годзе. У сезоне-2016/2017 яна заняла 24 е месца ў агульным заліку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG