Губэрнатар Санкт-Пецярбургу Аляксандар Бяглоў заявіў, што расейскія вайскоўцы, якія бяруць удзел ва ўварваньні ва Ўкраіну, добра разумеюць, за што яны ваююць, бо бачылі ва ўкраінскіх школах прыбіральні для «гендэрна нэўтральных» асобаў.
Новыя падразьдзелы будуць выступаць у якасьці спэцыялізаваных адзінак для дэсантаваньня і выведкі ў тыле ўкраінскай абароны.
Польскае войска раніцай у суботу ўздымала ў паветра патрульныя самалёты на паўднёвым усходзе краіны з прычыны актыўнасьці бамбавікоў расейскай далёкай авіяцыі. Пра гэта паведаміла ў сацсетцы Х апэратыўнае камандаваньне нацыянальных узброеных сіл.
Шмат у якіх рэгіёнах Расеі тэмпэратура зьнізілася да −35°C. У многіх калёніях адключаюць ацяпленьне, каб зьняволеныя больш ахвотна ішлі ваяваць, піша Тэлеграм-канал Bild.
Агулам Расеі запусьціла 40 ракет і бесьпілётнікаў – сілы СПА Ўкраіны зьбілі 8 зь іх, больш за 20 прамахнуліся.
Экспэрты Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі, якія знаходзяцца на акупаванай расейскімі войскамі Запароскай АЭС, дагэтуль не атрымалі доступу ў рэактарныя залі энэргаблёкаў нумар 1, 2 і 6, што перашкаджае ім кантраляваць ядзерную бясьпеку.
Эўрапейская камісія гатовая пайсьці на саступкі Вугоршчыне, каб забясьпечыць выдзяленьне Ўкраіне 50 мільярдаў эўра са сродкаў ЭЗ.
Была амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім паразважаў пра стасункі паміж Кіевам і Менскам, думкі беларускіх чыноўнікаў наконт вайны і стаўленьне да яе беларускага народа ў эфіры праграмы «Обычное утро».
Рэпартэр Давід Качкачышвілі і фотакарэспандэнт Озге Эліф Кізіл змаглі самастойна выйсьці з пашкоджанага ракетай гатэля.
У ноч на 11 студзеня Расея абстраляла з артылерыі яшчэ 15 населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці і Харкаў. Сама меней 14 чалавек атрымалі раненьні і адзін загінуў.
Нэкралёг апублікавала адміністрацыя Шчарбінаўскага раёну Краснадарскага краю Расеі.
8 студзеня на ВДНГ у Маскве кіраўнікі Менскага гарсавету і Заканадаўчага сходу Севастопаля падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве.
Расейскія ўлады назвалі выбух «хлапком».
Усіх затрыманых пазбавілі волі, але пры гэтым яны афіцыйна не зьяўляюцца абвінавачанымі ці асуджанымі ў крымінальных справах.
На мінулым тыдні аб аналягічным «пазаштатным сходзе» боепрыпасу стала вядома ў Астрагоскім раёне Варонескай вобласьці.
Амаль тры дзясяткі чалавек атрымали раненьні, два загінулі.
Крэмль востра і хутка рэагуе цэнзурай на публікацыі пра вайну, якую Масква афіцыйна «вайной» не называе.
Таксама ў Кіеве пералічылі артыкулы, па якіх заведзеныя справы.
Сродкі супрацьпаветранай абароны зьбілі чатыры ўкраінскія ракеты над анэксаваным Крымам, паведаміла 6 студзеня Мінабароны Расеі.
Улады Белгарадзкай вобласьці могуць даць жыхарам Белгарада магчымасьць эвакуявацца ў больш бясьпечныя раёны. Аб гэтым заявіў губэрнатар вобласьці Вячаслаў Гладкоў.
Ва Ўкраіне пакуль не паведамляюць аб выкарыстаньні ракеты «Нэптун».
Расейскія сродкі СПА зьбілі 10 авіяцыйных кіраваных ракет у небе над анэксаваным Крымам, паведамілі 4 студзеня ў Мінабароны Расеі.
Суд у Кіргізстане асудзіў да пяці гадоў зьняволеньня 27-гадовага мясцовага жыхара Бекназара Баругул уулу за ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ПВК «Вагнэр», паведамляе кіргізская служба Радыё Свабода/Азаттык.
Украінская выведка апублікавала відэазапіс, на якім нібыта гарыць расейскі самалёт.
Грамадзянка Ўкраіны памерла ў доме-інтэрнаце для састарэлых у Беларусі праз тры месяцы пасьля прымусовай дэпартацыі расейскімі вайскоўцамі зь Кіеўскай вобласьці ў Беларусь.
Тэлеканал «Настоящее время» сабраў інфармацыю пра тое, як выратавальнікі, паліцыянты і мясцовыя жыхары эвакуавалі свойскіх жывёл разам з пацярпелымі з разбураных расейскімі ракетамі будынкаў.
У Міністэрстве абароны РФ заявілі пра вяртаньне з украінскага палону 248 расейскіх вайскоўцаў. Ва Ўкраіну з Расеі вярнулі 230 палонных украінскіх вайскоўцаў, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Экспэрты ISW мяркуюць, што Ўладзімір Пуцін разглядае сваю вайну ва Ўкраіне як барацьбу Расеі супраць Захаду.
Спасылаючыся на Канвэнцыю Мантро 1936, Турэччына паведаміла, што не дазволіць гэтым караблям прайсьці праз пралівы Басфор і Дарданэлы, пакуль працягваецца вайна ва Ўкраіне. Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.
Губэрнатар пераконвае, што ўрад Варонескай вобласьці ў «максымальна кароткія тэрміны вырашыць задачы з выплатай кампэнсацый і будаўніцтвам новага жыльля».
У Кіеве выбухі адбываліся ў 8 з 10 раёнаў. Трывога працягвалася амаль шэсьць гадзін.
Пацярпелі аб’екты, зьвязаныя з жыцьцём змагароў за волю Ўкраіны ад польскага і расейскага панаваньня Сьцяпаны Бандэры і Рамана Шухевіча.
Сем супрацоўнікаў тэлекампаніі знаходзіліся ў гатэлі Kharkiv Palace у той час, калі расейскія сілы нанесьлі па будынку ўдар.
У Харкаве ў выніку варожага абстрэлу вечарам 30 снежня пацярпелі 22 чалавекі.
Раней кіраўнік Белгарадзкай вобласьці Расеі заявіў, што войска РФ працуе «на той бок».
У выніку абстрэлу цэнтру Белгараду днём у суботу, 30 сьнежня, паводле апошніх зьвестак МНС Расеі, загінулі 14 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, пацярпелі больш за сто, сярод іх 15 дзяцей.
У Кіеве колькасьць загінулых у выніку атакі расейскіх войскаў 29 сьнежня павялічылася да 16 чалавек, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.
Мінабароны Расеі адсправаздачылася, што ў ноч на 30 сьнежня расейскія сродкі СПА перахапілі і зьнішчылі 32 украінскія бесьпілётнікі над Бранскай, Арлоўскай, Курскай і Маскоўскай абласьцямі.
Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале паведаміў, што прайшоў незалежны аўдыт, і апублікаваў фінансавую справаздачу за пэрыяд з 1 ліпеня 2022 году па 1 лістапада 2023 году.
Для распаўсюджваньня прарасейскай прапаганды ў сацыяльных сетках выкарыстоўваюцца фальшывыя цытаты многіх знакамітасьцяў зь нібыта антыўкраінскай рыторыкай.
Міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка ўдакладніў колькасьць загінулых у выніку ранішняга авіяналёту Расеі на рэгіёны Ўкраіны 29 сьнежня.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў пазыцыі Ўзброеных сілаў Украіны (УСУ) у Аўдзееўцы, у раёне якой зараз разгортваюцца інтэнсіўныя баі.
Падчас ракетнага ўдару ўкраінскіх войскаў па вялікім дэсантным караблі «Новачаркаск», які стаяў у порце Феадосіі, загінулі 74 маракі, пішуць «Навіны Севастопаля» са спасылкай на аддзел інфармацыйнага забесьпячэньня Чарнаморскага флёту Расеі.
Раней пасьля расейскіх абстрэлаў Украіны рэшткі ракет і дронаў знаходзілі на тэрыторыі Румыніі і Малдовы. Летась на тэрыторыю Польшчы заляцела ракета.
Пад абстрэлам – Кіеў, Дніпро, Запарожжа, Харкаў, Львоў, Сумская вобласьць. Папярэдне, 23 чалавекі загінулі і 132 атрымалі раненьні.
У сакавіку 2023 году падчас візыту старшыні КНР у Маскву Ўладзімір Пуцін заявіў Сі Цзіньпіну, што Расея мае намер ваяваць ва Ўкраіне як мінімум пяць гадоў.
Міністар абароны Вялікай Брытаніі Грант Шапс на сваёй старонцы на плятформе Х напісаў, што «Расея ўвяла ў зман, калі заявіла, што вайсковы карабель Пуціна „Новачаркаск“ атрымаў толькі „пашкоджаньні“: ён быў цалкам зьнішчаны».
У пачатку лістапада расейцы нанесьлі ракетны ўдар па цывільным судне пад сьцягам Лібэрыі падчас яго заходу ў адзін з партоў Адэскай вобласьці. Тады адзін чалавек загінуў, тры трымалі раненьні.
Гэта апошні амэрыканскі пакет дапамогі ў 2023 годзе.
Украіна пачала расьсьледаваньне па справе аб ваенных злачынствах у сувязі зь меркаваным пакараньнем расейскімі вайскоўцамі трох украінскіх ваеннапалонных, паведаміла 27 сьнежня Генпракуратура Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ