Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заявіла пра зьнішчэньне 10 ракет над анэксаваным Крымам. Ва Ўкраіне пацьвердзілі атаку на паўвостраў


 Севастопаль, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Севастопаль, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Расейскія сродкі СПА зьбілі 10 авіяцыйных кіраваных ракет у небе над анэксаваным Крымам, паведамілі 4 студзеня ў Мінабароны Расеі.

Прызначаны Расеяй «губэрнатар» анэксаванага Севастопаля Міхаіл Развазжаеў назваў атаку на горад «самай масіраванай за апошні час» і заявіў, што ў горадзе, паводле папярэдніх зьвестак, ёсьць адзін пацярпелы. Паводле Развазжаева, падчас нападу расейскія вайскоўцы «вялі працу па зьнішчэньні вялікай колькасьці разнастайных паветраных цэляў».

Паводле падпісантаў тэлеграм-канала «Крымскі вецер», адна з ракет трапіла ў вайсковую частку (КП сувязі) ў Севастопалі.

Мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць, што выбухі таксама раздаваліся ў Еўпаторыі, там пачаўся пажар. Афіцыйнай інфармацыі аб пацярпелых і разбурэньнях у Еўпаторыі пакуль няма.

Украіна пацьвердзіла атаку па анэксаваным Крыме.

Упраўленьне стратэгічных камунікацый Генштабу Ўзброеных сіл Украіны паведаміла, што каля 15 гадзін 4 студзеня Сілы абароны Ўкраіны паразілі камандны пункт злучэньня расейскіх войскаў паблізу Севастопаля.

Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ, генэрал-лейтэнант Мікалай Анішчук таксама пацьвердзіў удары па анэксаваным паўвостраве і падзякаваў украінскім лётчыкам і ўсім, хто плянаваў гэтую апэрацыю, за «бездакорную баявую працу».

27 сьнежня ўкраінскія войскі атакавалі порт у Феадосіі, у выніку чаго быў зьнішчаны БДК «Новачаркаск», на борце якога маглі знаходзіцца да 80 чальцоў экіпажу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG