Найбольшая катоўня знаходзілася ў памяшканьні СІЗА Купянскай паліцыі. Сярод пацярпелых 67 чалавек ва ўзросьце ад 16 да 65 гадоў, у тым ліку фэрмэры, дырэктары школ, дзеці, пэнсіянэры, якія мелі праўкраінскую пазыцыю. Некаторых зь іх утрымлівалі больш за 100 дзён.