У ведамстве абвінавачваюць у нападзе Ўзброеныя сілы Ўкраіны. Паводле расейскіх вайскоўцаў, гэта былі бесьпілётнікі самалётнага тыпу.
Увечары 29 сьнежня Мінабароны Расеі паведамляла, што сіламі СПА над Белгарадзкай вобласьцю зьнішчылі 13 рэактыўных снарадаў. Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў паведаміў пра гібель аднаго чалавека ў выніку трапляньня аднаго са снарадаў у прыватны жылы дом. Яшчэ 4 чалавекі, уключаючы 10-гадовае дзіця, паводле Гладкова, параненыя, таксама былі пашкоджаныя 10 прыватных дамоў, дзьве машыны і вадаправод.
У ноч на 30 сьнежня расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 10 дронамі-камікадзэ Shahed-136, паведамляе Генштаб Узброеных сілаў Украіны. Украінскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што зьбілі 5 зь 10 бесьпілётнікаў. У выніку атак, як сказана ў зводцы, ёсьць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва, пашкоджаньні прыватных жылых дамоў і іншай інфраструктуры.
29 сьнежня расейскае войска нанесла масіраваны ўдар па Ўкраіне, у выніку якога, паводле апошніх зьвестак, загінулі 36 чалавек, яшчэ 160 параненыя.
Украінскія ўлады гавораць, што гэта самая буйная атака з пачатку вайны. Паводле УСУ, расейскія вайскоўцы выпусьцілі па Ўкраіне больш за 160 ракет і бесьпілётнікаў. Мінабароны Расеі асобна не камэнтавала тое, што адбылося.