Сем супрацоўнікаў тэлекампаніі знаходзіліся ў гатэлі Kharkiv Palace у той час, калі па будынку быў нанесены ўдар, цытуе BILD паведамленьне ZDF.
Украінскага перакладчыка сур'ёзна параніла аскепкамі, таксама паранены ахоўнік.
Паводле дадзеных ZDF, Kharkiv Palace – гатэль, якім у асноўным карыстаюцца журналісты.
- Расейскія войскі ўвечары ў суботу абстралялі Харкаў. Паводле дадзеных гарадзкіх уладаў, у горадзе было ня менш за 6 выбухаў, у тым ліку ў цэнтральнай частцы гораду. У выніку абстрэлу пацярпелі 28 чалавек.
- Мінабароны Расеі заявіла, што ў адказ на абстрэл Белгарада нанесла ўдары па цэнтрах прыняцьця рашэньняў у Харкаве. Ведамства паведаміла, што атакавала будынак былога гатэльнага комплексу «Харкаў Палас», у выніку ўдару былі «зьнішчаныя прадстаўнікі ГУР і УСУ, якія прымалі непасрэдны ўдзел у плянаваньні і выкананьні тэракту ў Белгарадзе», а таксама больш за 200 наймітаў. У Кіеве абвяргаюць гэтую інфармацыю.
- Расейскі бок паведамляе, што ў выніку ракетнага ўдару па Белгарадзе, загінулі 24 чалавекі.
Ва ўмовах баявых дзеяньняў праверыць заявы бакоў немагчыма.