«На дадзены момант вядома пра 30 загінулых і больш як 160 параненых у выніку масаванага нападу Расеі на тэрыторыю Ўкраіны сёньня раніцай», — напісаў ён у пятніцу ўвечары.
Акрамя таго, ратавальнікі аказалі дапамогу 53 чалавекам, у тым ліку васьмі, каго дасталі з-пад завалаў, дадаў міністар.
На працягу дня, у прыватнасьці, працягваліся пошукавыя работы на месцы складу ў Кіеве, дзе ў выніку нападу ўзьнік пажар. Да гэтага часу знойдзены дзевяць загінулых.
Уначы і раніцай 29 сьнежня Расея нанесла чарговы масаваны ўдар зь бесьпілётнікаў і ракет па Ўкраіне. Выбухі прагрымелі ў Львове, Кіеве, Харкаве, Дняпры і Чаркасах, у Сумскай вобласьці, Адэскай вобласьці. Некаторыя гарады раніцай некалькі разоў атакавалі.
У сваім вячэрнім звароце прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пералічыў пацярпелыя ад Расеі аб’екты: пашкоджаныя або разбураныя больш за 100 прыватных дамоў, 45 шматпавярховых дамоў, школы, дзьве царквы, бальніцы, радзільны дом, гандлёвыя і складзкія памяшканьні.