Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад расейскіх атак 29 сьнежня ў Кіеве ўзрасла да 16, агулам па Ўкраіне — 39 ахвяраў


Дым над Кіевам падчас расейскіх атак 29 сьнежня
Дым над Кіевам падчас расейскіх атак 29 сьнежня

У Кіеве колькасьць загінулых у выніку атакі расейскіх войскаў 29 сьнежня павялічылася да 16 чалавек, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

«Напад на сталіцу 29 сьнежня стаў самым маштабным па колькасьці ахвяраў сярод мірных жыхароў сталіцы. На гэты момант з-пад завалаў склада ў Шаўчэнкаўскім раёне дасталі 16 целаў загінулых», — напісаў ён тэлеграме.

Клічко дадаў, што ратавальнікі працягваюць працаваць і да заўтра разьбяруць завалы.

Паводле Клічко, 1 студзеня ў Кіеве будзе абвешчаны днём жалобы. 30 сьнежня дзень жалобы па загінулых у выніку масіраванай расейскай атакі аб’явілі ў Адэсе, Запароскай вобласьці і Дняпры.

Аб павелічэньні колькасьці загінулых да 9 сёньня паведамілі і ўлады Запароскай вобласьці Ўкраіны, дзе напярэдадні казалі пра восем загінулых.

Паводле мясцовых уладаў, у выніку расейскіх атак 29 сьнежня ў Харкаўскай вобласьці трое загінулых, у Дняпры — шэсьць, у Адэсе — чатыры, у Львове — адзін. Такім чынам, агульная колькасьць загінулых ва Ўкраіне ў выніку масіраванага расейскага нападу 29 сьнежня склала 39 чалавек, яшчэ больш за 160 чалавек пацярпелі.

У ноч на 29 сьнежня Расея нанесла адзін з самых масавых удараў па тэрыторыі Ўкраіны, запусьціўшы 158 бесьпілётнікаў і ракет. Выбухі прагрымелі ў Львове, Кіеве, Харкаве, Дняпры і Чаркасах, у Сумскай, Запароскай, Адэскай вобласьці. Некаторыя гарады раніцай некалькі разоў атакавалі.

Учора мясцовыя ўлады паведамлялі агулам пра 30 загінулых у выніку расейскіх атак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG