Пра сёлетнюю сустрэчу распавядае кіраўнік Нью-Ёрскай управы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня Віталь Зайка.
(Зайка: ) “Гэтая сустрэча сёлета мае лёзунг "У абарону дэмакратыі ў Беларусі". 2-га верасьня адбудзецца сымпозіюм, у якім будзе тры дыскусійныя групы. Першая прысьвечаная ўшанаваньню ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму, кіраўнік Ірына Красоўская, жонка зьніклага Анатоля Красоўскага. Другая дыскусійная група будзе абмяркоўваць ролю беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў дапамозе дэмакратыі ў Беларусі. І трэцяя сэкцыя прысьвечаная аналізу прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г., і будуць разгледжаныя шанцы апазыцыі на зьмену вынікаў гэтых выбараў. У працы возьмуць удзел і выступяць з прамовамі кангрэсмэн Фрэнк Палонэ, былы амбасадар у Беларусі Джордж Крол, старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, дырэктар нью-ёрскага Інстытуту навукі і мастацтва Вітаўт Кіпель, старшыня Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк”.