Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Народ валіць усімі магчымымі шляхамі..."


Юры Дракахруст, Прага Ці абыякавая беларуская моладзь да грамадзкіх каштоўнасьцяў? Ці вераць маладыя людзі ў афіцыйную ідэалёгію? Якімі могуць быць наступствы ад’езду вялікай колькасьці беларускіх студэнтаў на навучаньне за мяжу? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць журналіст Глеб Лабадзенка, намесьнік старшыні моладзевай арганізацыі “Верас” Сяргей Шэлегаў і ўдзельніца выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча Ірына Павойкіна.

(Павойкіна: ) “Я думаю, праблема ў тым, што ў нас мала сьвядомых людзей, людзей, якіх хвалюе пытаньне сваёй нацыі і сваёй дзяржавы. Адзінае, што мне прыемна зазначаць, што вузкае кола людзей, якія зацікаўленыя ў беларускасьці, прагнуць яе – гэтае кола пашыраецца. Яно павялічылася ў сувязі з выбарчай кампаніяй, і нават ня ў сувязі з кампаніяй дэмакратычных сілаў, а дзякуючы кампаніі, якую вёў Лукашэнка. Гэтая кампанія сталася антыкампаніяй, скіраванай супраць самога прэзыдэнта, якая для разумных людзей прэзыдэнта выкрывала. І ўсё ж мне падаецца – мала людзей, якія ведаюць і хочуць ведаць, і яшчэ менш людзей , якія нешта робяць”.

УВЕСЬ ТЭКСТ ПЕРАДАЧЫ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG