На гэтым тыдні адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч працягваў вывучаць пратакол судовага працэсу над экс-кандыдатам на прэзыдэнта. Нагадаю, раней сам спадар Казулін адмовіўся знаёміцца з пратаколам, бо палічыў, што яго абмежавалі ў часе на азнаямленьне. Ігар Рынкевіч кажа, што ўжо знайшоў шмат падставаў для скаргі на пратакол. Паводле адваката, гэтая скарга будзе накіраваная ў Маскоўскі раённы суд, дзе судзілі Казуліна, у пачатку будучага тыдня, і неўзабаве прызначаць дзень разгляду касацыйнай скаргі на прысуд.
Пры канцы жніўня Андрэй Клімаў, магчыма, на некалькі дзён прыедзе ў Менск. Нагадаю, палітык адбывае ў Рэчыцкім раёне двухгадовы тэрмін абмежаваньня волі. У датэрміновым вызваленьні Андрэю Клімаву адмовілі на той падставе, што ён быў адміністрацыйна арыштаваны напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Спадар Клімаў спрабаваў аспрэчыць арышт, бо заяўляе, што ні ў чым ня быў вінаваты. Апазыцыянэр нават дамагаўся завядзеньня крымінальнай справы супроць міліцыянтаў, якія яго арыштавалі, але безвынікова.
Днямі былы дэпутат напісаў заяву, каб яму далі кароткатэрміновы адпачынак.
(Клімаў: ) “Вось, зьвярнуўся з заявай на імя начальніка камэндатуры каб дазволілі зьезьдзіць дамоў на дзень нараджэньня сына, які адбудзецца 31 жніўня. Чакаю адказу”.
Калі рэпартаж ужо быў падрыхтаваны да эфіру, стала вядома, што Андрэя Клімава адпусьцілі ў адпачынак, але да 31 жніўня ён мусіць вярнуцца на “хімію”.
25 жніўня стала вядома, што адмовілі ўва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні таксама Паўлу Севярынцу. Міліцыянты палічылі, што малады апазыцыянэр не стаў на шлях выпраўленьня. А напярэдадні былы лідэр Маладога фронту быў дома ў Віцебску ў адпачынку і плянаваў сустрэцца з прадстаўнікамі АБСЭ, але сустрэча не адбылася.
(Севярынец: ) “Зьвярнуліся да міліцыі з АБСЭ, што дэлегацыя на чале з Аке Пэтэрсанам зьбіраецца прыехаць да мяне. Ім адказалі, што ў Сітна яны прыехаць ня могуць, бо я асуджаны, але могуць прыехаць у Віцебск, калі я там буду ў адпачынку. У прадстаўніцтве АБСЭ заплянавалі гэтую паездку на 23 жніўня, але мяне датэрмінова выклікалі з адпачынку. У выніку, калі з АБСЭ прыехалі ў Віцебск, мяне там ужо не было”.
На мінулым тыдні на волю выйшлі актывісты “Партнэрства” Аляксандр Шалайка і Эніра Браніцкая, якія адбылі за кратамі па паўгода за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Нагадаю, разам зь імі былі асуджаныя, але на большыя тэрміны, Мікалай Астрэйка і Цімафей Дранчук. Яны дагэтуль застаюцца ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага, дзе чакаюць перагляду справы ў Менскім гарадзкім судзе.
Паведамлялася пра дрэнныя ўмовы ўтрыманьня актывістаў “Партнэрства”. Паводле бацькі Цімафея Дранчука, юнак знаходзіўся ў камэры разам з 18 вязьнямі і ў такіх умовах ня мог рыхтавацца да заняткаў ва ўнівэрсытэце. Бацька прасіў перавесьці сына ў меней населеную камэру. Гэта было зроблена, і вось што цяпер паведаміў Валер Дранчук.
(Дранчук: ) “У параўнаньні з тымі ўмовамі, якія былі ў папярэдняй камэры, гэтая камэра сапраўды нешта лепшае. Цімафей пра гэта з задавальненьнем напісаў. Стала лепш”.
Тым часам маці Мікалая Астрэйкі ад супрацоўнікаў турмы даведалася, што ў камэры яе сына 15 чалавек. Пры гэтым Мікалай нават у лісьце да маці пісаў, што сядзіць у камэры, дзе ўсяго 5 вязьняў. “Рабіў гэтак, каб мяне не турбаваць”, – лічыць Яўгенія Астрэйка.