Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаўскія дэмакраты ўтварылі кааліцыю для мясцовых выбараў


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Барысаве напярэдадні мясцовых выбараў утворана дэмакратычная кааліцыя. Як паведаміў Радыё Свабода актывіст прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў, такое рашэньне было прынята на сходзе лідэраў барысаўскіх суполак палітычных партый і грамадзкіх арганізацый.

У кааліцыю ўвайшлі прадстаўнікі АГП, ПКБ, БСДП (Грамада), БСДП (Народная грамада), жаночага й моладзевага руху, прадпрымальнікі. Яны прынялі рэзалюцыю пра сумесныя дзяньні падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы, каардынацыю працы й пасьля іх. “Мы будзем адзіным фронтам дамагацца дэмакратычных пераменаў”, – падкрэсьліў спадар Гарбачоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG