Алег Грузьдзіловіч, Менск Чаму Ірыне Казулінай, якая 11 сьнежня прыехала ў віцебскую калёнію на сустрэчу з мужам, былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным, адмовілі ў спатканьні зь ім? Жонка палітыка кажа: у адміністрацыі калёніі ёй заявілі, што раней давалі дастаткова спатканьняў. Сама Ірына Казуліна не выключае, што асноўная прычына – рэзкае пагаршэньне здароўя яе мужа. Нагадаем, Аляксандр Казулін галадае ўжо 53-ці дзень і за гэты час схуднеў болей як на 27 кіляграмаў. Між тым, паводле жонкі палітыка, ў калёніі пра стан ягонага здароўя сказалі “як раней”.