Экс-кандыдат на прэзыдэнта, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандар Казулін сёньня зьбіраўся прыняць рашэньне наконт спыненьня альбо працягу галадоўкі. Ён папрасіў жонку прыехаць да яго, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні.
Радыё Свабода Ірыне Казулінай сёньня не дазволілі сустрэцца з мужам. Яна зраніцы выправілася ў віцебскую калёнію "Віцьба-3", дзе адбывае тэрмін зьняволеньня Аляксандар Казулін, але вымушаная была павярнуцца назад. Прычыны адмовы ў спатканьні пакуль невядомыя.
Самае папулярнае
1