Кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павал Лёгкі не пацвердзіў паведамленьне пра тое, што візыт Лукашэнкі ў Віетнам павінен быў распачацца сёньня, аднак затым па невядомых прычынах быў адменены (сёння шэраг СМІ са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Віетнаму, паведамілі, што візыт беларускага лідэра павінен быў распачацца 11 снежня, аднак адкладзены па дамоўленасьці бакоў), паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, у сярэдзіне мінулага тыдня на Віетнам абрынуўся трапічны шторм "Дурыян", які забраў жыцьці прыкладна 70 чалавек, больш як 30 лічацца зьніклымі бязь вестак. Больш за 200 тысачаў дамоў цалкам разбураныя альбо атрымалі сур''ёзныя пашкоджаньні. Прэм''ер-міністпр Віетнаму Нуген Тан Зунг адмяніў заплянаваныя на канец мінулага тыдня візыты ў Сынгапур і Малайзію.
Цяпер Віетнаму пагражае новы ўраган "Утор". На Філіпінах у сувязі з гэтым ужо адменены саміт Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, які быў заплянаваны на 10-14 сьнежня. Як паведаміў раней МЗС Віетнама, галоўнымі тэмамі сустрэчаў Лукашэнкі мусілі быць пытаньні пашырэньня двухбаковых стасункаў, у першую чаргу эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі плянуюць падпісаць прыкладна 10 сумесных дакумэнтаў.