Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука судзілі першым. Яго, як і астатніх затрыманых, абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Судзьдзя Цэнтральнага суду Аляксей Бычко не дазволіў паплечнікам Зьмітра Хведарука прысутнічаць на судовым паседжаньні. Спэцназаўцы сьведчылі, што Зьміцер нецэнзурна лаяўся й абражаў міліцыянтаў падчас разгону акцыі.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька й праваабаронца Людміла Гразнова вымушаныя былі наведаць старшыню суду, каб той умяшаўся ў сытуацыю і дазволіў людзям прысутнічаць на судовым паседжаньні. Яны спаслаліся на заканадаўства, паводле якога суд мусіць быць адкрыты. Пасьля таго, як Зьмітра арыштавалі на 15 сутак, у кабінэт судзьдзі дазволілі зайсьці некалькім чалавекам. Судзьдзя Аляксей Бычко не дазволіў прынесьці туды лаву з калідору, а перайсьці ў вялікую судовую залю адмовіўся.
Міліцыянты прывялі Алега Корбана. Сьведкі, байцы спэцназу міліцыі Зьміцер Шабовіч і Сяргей Чэрнік, казалі, што Алег нецэнзурна лаяўся і кідаўся ў бойку. Маладафронтавец казаў у судзе, што ніколі ня лаецца, і заявіў хадайніцтва аб праглядзе апэратыўнай відэастужкі. Судзьдзя Аляксей Бычко адмовіў яму, сказаўшы, што ня мае падставаў не давяраць паказаньням спэцназаўцаў. Тады Алег адмовіўся ад апошняга слова. Аляксей Бычко пакараў Алега Корбана арыштам на 15 сутак.
Праваабаронца Людміла Гразнова так пракамэнтавала суд:
(Гразнова: ) “Бессэнсоўна… Ня трэба марнаваць час. Я мяркую, што гэта нашы сапраўдныя героі — яны й на плошчы героі, і ў судзе. А тое, што робяць у судах некаторыя судзьдзі, і тое, што робяць хлопцы з АМАПу, — ну, мне шкада. Шкада іхных сем''яў, жонак, маці”.
У калідоры лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька размаўляў са спэцназаўцамі. Ён абураўся, што людзей за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі абвінавацілі ў дробным хуліганстве, і таму вымушаныя былі даваць паказаньні пра тое, што яны нібыта ўжывалі лаянку.
(Лябедзька: ) “Тут новае толькі тое, што судовы працэс адбываецца ў будынку разбуранага ліцэю, а ўсё астатняе… Працуе стары канвэер. Гэта да ілюзіяў, якія былі ў некаторых эўрапейскіх сталіцаў наконт таго, што нешта зьменіцца. Пакуль усё застаецца нязьменнае. Стратэгія тая ж, канвэер стары. Яны папросту палітычныя кілеры й выконваюць сваю справу”.
Уладзімера Сяргеева арыштавалі на трое сутак, а Аляксандру Іўеву далі штраф на 62 000 рублёў. Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку будуць судзіць заўтра, 12 сьнежня.
Зьміцер Хведарук
Людміла Гразнова, Галіна Сіўчык і Анатоль Лябедзька
Паплечнікі затрыманых моладзевых актывістаў у судзе