(Казуліна: ) "У мяне інфармацыя таксама ад "БелаПАН". Я сёньня ўстала ў 5 гадзінаў раніцы і паехала ў Віцьбу да мужа, перадаць яму дакумэнты і пераканаць яго, каб ён скончыў галадоўку. Дакумэнты ў мяне ўзялі, але да мужа не пусьцілі – ні спатканьня не далі, ні нават магчымасьці пагаварыць па тэлефоне. І зараз, калі я вярнулася ў Менск, я дазналася ад "БелаПАН", што муж выходзіць з галадоўкі".
(Карэспандэнт: ) "А Вам не паведамлялі пра тое, што Аляксандар Казулін спыніў галадоўку, з МУС ці зь нейкай іншай афіцыйнай установы?"
(Казуліна: ) "Не, хто да мяне будзе зьвяртацца і чаго? Мне ніхто не тэлефанаваў. Я прыехала дадому, толькі аддаўшы дакумэнты. І я была вельмі ўстрывожаная, бо я не разумею чаму, калі ён сапраўды спыніў галадоўку, мне не далі магчымасьці сустрэцца з Аляксандрам і пачуць яго голас.
Я буду шчасьлівая, калі гэта праўда. Але я не паверу, пакуль не пачую голас самога Аляксандра. Спадзяюся, што заўтра ў кіраўніцтва краіны будзе натхненьне даць мне такую магчымасьць, каб ён сам мне сказаў, што сам выходзіць з галадоўкі і што ён сам прыняў гэта рашэньне".