10 сьнежня пайшоў 52-гі дзень галадоўкі былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Апошнімі зьвесткамі пра яго падзяліліся жонка палітыка Ірына і дачка Вольга падчас сустрэчы сваякоў палітзьняволеных і зьніклых, якую наладзіла ў сядзібе БНФ грамадзкая камісія “Свабоду Казуліну”. Ірына Казуліна атрымала ад мужа ліст, дасланы асабіста ёй. Палітык у гэтым лісьце тлумачыць Ірыне Казулінай свае ўчынкі і заклікае не здавацца. Далей Ірына даручыла зачытаць ліст свайго мужа дачцэ Вользе, паколькі сама з-за хваляваньняў апошніх дзён амаль страціла голас.
(Ліст Казуліна: ) “Нехта асабістым прыкладам мусіць хоць неяк ўзарваць гэтую балотную беларускую сьвядомасьць. Ты лепш за іншых ведаеш і разумееш, што дзеля сваёй краіны і свайго народа я гатовы на ўсё. На любыя страты і ахвяры. Толькі калі ідзеш да канца, магчыма нечага дасягнуць. Я змагаюся не за сябе, а за родную зямлю, за Беларусь. Трымаюся з апошніх сіл, сапраўды цяжка. Але ты мяне ведаеш, буду трымацца да апошняга, чаго б мне гэта не каштавала”.
На сустрэчы таксама выступілі бацькі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў і Вольга Дашкевічы. Яны паведамілі, што іх сына незаконна перавялі з менскага сьледчага ізалятара ў шклоўскую калёнію, між тым прысуд Зьмітру яшчэ не пачаў дзейнічаць, паколькі не адбыўся разгляд скаргі ў Менскім гарадзкім судзе.
Маці зьніклага ў 2000-м годзе журналіста Зьмітра Завадзкага Вольга Завадкая сказала, што справа яе сына ўжо болей за год спыненая. “Праўда пра ягонае зьнікненьне ўладу не цікавіць. Я ня страціла надзею ўбачыць Зьмітра жывым, але таксама я мару і пра справядлівае пакараньне тых, хто робіць такія злачынствы супроць людзей у сучаснай Беларусі”, – сказала Вольга Завадзкая.
Былы дэпутат Сяргей Скрабец толькі нядаўна выйшаў з калёніі, дзе адбыў паўтара года паводле сфабрыкаванага, як ён лічыць, абвінавачваньня. У турме Сяргей Скрабец пяць разоў праводзіў галадоўкі, змагаючыся за свае правы. У Сяргея Скрабца свой погляд на рашэньне праблемы правоў чалавека ў Беларусі.
(Скрабец: ) “Усе лічаць, што дзеля гэтага дастаткова памяняць кіраўніка дзяржавы. Але гэта ня так. Трэба мяняць сьветапогляд людзей, іх адносіны да жыцьця, адносіны да сябе, да сваёй краіны. У нас шмат хто думае гэтак: "Мае правы не выконваюць, дык паеду на захад. Там выконваюць". Але гэта памылковы шлях”.
Удзельнікам сустрэчы актывісты грамадзкай ініцыятывы “Свабоду Казуліну” раздалі буклеты з матэрыяламі пра палітвязьняў Беларусі. Яны лічаць, што зараз ў беларускіх турмах знаходзіцца 14 палітвязьняў.
Дачка Казуліна Вольга зачытвае ліст ад бацькі
Сваякі пілітвязьняў і зьніклых палітыкаў зьняліся на памяць
Нядаўні вязень віцебскай калёніі, былы дэпутат Сяргей Скрабец