Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Акцыі салідарнасьці з А.Казуліным


Радыё Свабода У Магілёве больш за 20 чалавек абвясьцілі кароткатэрміновую галадоўку на знак салідарнасьці з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным.

Паводле словаў кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Юр’я Новікава, сёньня а 19-й гадзіне ў магілёўскіх касьцёле і адной з цэркваў адправяць службы ў падтрымку Аляксандра Казуліна. Акрамя таго, у амбасады ЗША і краінаў Эўразьвязу ўжо накіраваныя інфармацыйныя лісты, у якіх магілёўскія палітыкі й грамадзкія дзеячы выказваюць салідарнасьць са зьняволеным палітыкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG