Паводле БелаПАН Генэральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Раней гэтую рэзалюцыю, ініцыяваную ЗША і Эўрапейскім Зьвязам, ухваліў Трэці камітэт Генэральнай асамблеі.
Аляксей Дзікаавіцкі, Варшава Былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч лічыць, што пасьля скасаваньня гандлёвых прэфэрэнцыяў беларускія ўлады і прадпрыемствы яшчэ больш цесна будуць супрацоўнічаць з Расеяй.
Радыё Свабода У МЗС і ўрадзе Беларусі пакуль не камэнтуюць рашэньня Эўразьвязу, які пастанавіў вывесьці Беларусь з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў у гандлі з краінамі Эўрапейскага Зьвязу. У Кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі спадзяюцца, што такое рашэньне падштурхне беларускія ўлады да выкананьня патрабаваньняў міжнароднай супольнасьці.
Радыё Свабода Кіраўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква ня будзе ўстанаўляць спэцыяльных цэнаў на энэрганосьбіты для сваіх саюзьнікаў.
Алег Грузьдзіловіч, Менск 20 сьнежня беларускі Камітэт дзяржаўнай бясьпекі адзначае прафэсійнае сьвята. Пачаткам гісторыі арганізацыі супрацоўнікі беларускага КДБ лічаць заснаваньне карнага органу бальшавіцкай рэвалюцыі — ЧК.
Радыё Свабода Сёньня ў Менску афіцыйныя ўлады адзначалі 10-годзьдзе Палаты прадстаўнікоў, якая была ўтвораная пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году. Праведзены са шматлікімі парушэньнямі плебісцыт і ягоныя вынікі не прызналі дэмакратычныя краіны сьвету. Многія зь іх і цяпер лічаць сёньняшні беларускі парлямэнт нелегітымным.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Cёньня Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў – рашэньне ўвойдзе ў сілу праз 6 месяцаў.
Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, спэцыяльны прадстаўнік міністра замежных справаў Беларусі ў справе ўзаемадзеяньня з эўрапейскімі парлямэнцкімі структурамі Сяргей Гайдукевіч паведаміў Свабодзе, што ён мае канкрэтныя пляны па наладжваньні дыялёгу з Брусэлем у справе гандлёвых прэфэрэнцыяў Беларусі. Аднак канкрэтызаваць іх ён пакуль ня можа, хаця прызнаў, што у тым ліку зьбіраецца ў камандзіроўку ў Брусэль.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч наступным чынам пракамэнтаваў рашэньне Рады Эўразьвязу пазбавіць Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыяў.
Радыё Свабода Амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт падчас прэсавай канфэрэнцыі 19 сьнежня выказалася пра гарантыі бясьпекі Беларусі. Яна заявіла, што ў цяперашніх умовах саюзны рэфэрэндум ня можа быць прызнаны. Паводле амэрыканскага боку, краіны не павінны выкарыстоўваць энэрганосьбіты як палітычную зброю.
Кастусь Бандарук, Прага Пад сьвіст і крыкі нацыяналістаў з партыі “Вялікая Румынія” і воплескі прысутных у залі парлямэнту дэпутатаў і гасьцей прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску асудзіў камунізм і, як кіраўнік дзяржавы, папрасіў прабачэньня ва ўсіх, хто пацярпеў ў часы камуністычнай дыктатуры. Што азначае гэтая падзея – чыста сымбалічны жэст ці рэальны працэс дэкамунізацыі?
Радыё Свабода Гомельская абласная арганізацыя Партыі камуністаў распачала збор подпісаў пад заяваю да Аляксандра Лукашэнкі. Камуністы скардзяцца на тое, што мясцовыя ўлады пазбаўляюць іх партыйныя арганізацыі памяшканьняў.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Крыніцы ў Радзе Эўрапейскага зьвязу паведамілі нашаму радыё, што рашэньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў прынятае.
Радыё Свабода Анатоль Ярмак патлумачыў, што зрабіў гэта паводле настойлівай просьбы кіраўніцтва прадпрыемства, дзе ён працуе.
Уладзімер Глод, Менск Выступаючы на ўрачыстым паседжаньні з нагоды 10-х угодкаў Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Дзяржаўнай думы Расеі Барыс Грызлоў сказаў: “Расея будзе і надалей выступаць супраць спробаў ізаляцыі Беларусі на міжнароднай арэне”.
Радыё Свабода Кіраўніцтва КХП-БНФ зьвярнулася да Джорджа Буша, Тоні Блэра і Уладзімера Пуціна "дзеля прыняцьця рашэньняў і дзеяньняў у абарону Беларусі".
Уладзімер Глод, Менск З усіх структураў саюзнай дзяржавы “найбольш прасунутымі зьяўляюцца менавіта парлямэнцкія. Менавіта яны найбольш спрыяюць рашэньню інтэграцыйных пытаньняў”. Такую заяву зрабіў кіраўнік Дзяржаўнай думы Расеі Барыс Грызлоў, якія сёньня прыляцеў у Менск для ўдзелу ва ўрачыстым паседжаньні з нагоды 10-х угодкаў утварэньня Палаты прадстаўнікоў.
Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?
Лубоў Лунёва, Менск Суд Маскоўскага раёну Менску адмовіў былому выкладчыку Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Юрасю Бачышчу ў аднаўленьні на працы. Ю.Бачышча дамагаўся, каб у ягонай працоўнай кніжцы скасавалі папярэдні запіс пра звальненьне.
Уладзімер Глод, Менск Сёньняшняе пленарнае паседжаньне ў Палаце прадстаўнікоў будзе ня толькі разьвітальным да вясны наступнага году. 20-га сьнежня дэпутаты-“палатнікі” адсьвяткуюць і дзясятыя ўгодкі ўтварэньня цяперашняга беларускага парлямэнту, легітымнасьць якога да гэтага часу не прызнаецца міжнароднымі структурамі. Але на сьвяткаваньне не запрасілі дэпутатаў групы "Рэспубліка" ў папярэднім скліканьні.
Ігар Карней, Менск Аляксандар Лукашэнка ўзьняў тэму важнасьці беларускай мовы ў сучасным грамадзтве. Сёньня на нарадзе з рэспубліканскім саветам рэктараў ВНУ ён назваў ненармальнай сытуацыю, калі ў школах адзін урок беларускай мовы на тыдзень і шэсьць урокаў ангельскай. “Трэба ведаць перадусім сваю родную мову, — рэзюмаваў Лукашэнка й дадаў: — Дзеці ў Беларусі ўжо ўвогуле не разумеюць на тэлебачаньні перадачаў на беларускай мове, не чытаюць газэт па-беларуску”.
Радыё Свабода Увядзеньне Канадай санкцыяў адносна Беларусі зьяўляецца, на думку МЗС Беларусі, крокам “недальнабачным і беспасьпяховым”. Пра гэта заявіў сёньня прэсавы сакратар беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў.
Радыё Свабода Сёньня старшыня Гомельскай абласной арганізацый Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты аблсавету, адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах.
Валер Каліноўскі, Менск Амбсадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Карэн Ст’юарт выступіла з ацэнкай стану беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў. Яна зноў заклікала беларускія ўлады вызваліць палітвязьняў і зазначыла, што ЗША будуць выкарыстоўваць любую магчымасьць для ўзьняцьця беларускага пытаньня на міжнароднай арэне, у тым ліку ў ААН.
Радыё Свабода Кандыдаты ў дэпутаты пачалі агітацыю празь дзяржаўнае радыё. Кожны мае магчымасьць да пачатку галасаваньня адзін раз прэзэнтаваць сваю праграму — за чатыры хвіліны на радыёстанцыі “Сталіца”.
Любоў Лунёва, Менск Сьледчы пракуратуры Ленінскага раёну Менску Папоў падпісаў санкцыю на арышт. Канстанціна падазраюць у тым, што ён, кіруючы машынай, наехаў на міліцыянта.
Радыё Свабода Кіраўнік выбарчага штабу Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Паўлаў заявіў, што кіраўніцтва партыі не выключае, што здыме сваіх кандыдатаў на мясцовых выбарах.
Радыё Свабода Нямецкаму дыплямату адмоўлена ў беларускай візе. Гольгер Крэмэр працаваў у Беларусі першым сакратаром амбасады з 2000 па 2004 гады. Цяпер дыплямат працуе ў Бэрліне, у цэнтральным апараце МЗС Нямеччыны.
Радыё Свабода Абмежаваньні тычацца экспарту тавараў у Беларусь. Паводле пастановы, любая кампанія, якая пажадае прадаць тавар у Беларусь, павінна зьвярнуцца да ўладаў па экспартную ліцэнзію.
Сяргей Астраўцоў, Горадня На Гарадзеншчыне некаторыя апазыцыйныя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў ужо замовілі агітацыйныя ўлёткі. Пакуль друкаванай прадукцыі няма, актыўная агітацыя не вядзецца.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Старшыню баранавіцкага ТБМ Віктара Сырыцу затрымалі нібыта за захоўваньне патронаў. Актывісты з Баранавіч кажуць пра правакацыю супроць аднаго зь вядомых у горадзе апазыцыянэраў.
Радыё Свабода "Шрам на твары Эўропы і чорная дзірка эўрапейскай дэмакратыі" – так назваў Беларусь прэм''ер-міністар Фінляндыі Маты Ванханэн, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце.
Валер Каліноўскі, Менск У мінулую нядзелю ў Чарнігаве прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя Саюзу левых партыяў Беларусі, у якой прынялі ўдзел 484 дэлегаты ад Партыі камуністаў Беларускай, БСДП “Грамада” й Партыі жанчын “Надзея”. На канфэрэнцыі ўхвалілі ўстаноўчую дамову Саюзу левых партыяў, статут і праграмную заяву. Ганаровым старшынём Саюзу абраны палітвязень Аляксандар Казулін.
Радыё Свабода Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў, якія атрымалі рэгістрацыйныя пасьведчаньні, пачалі агітацыйную кампанію. Як вядуць агітацыю дэмакратычныя кандыдаты, якія раней неаднаразова падкрэсьлівалі, што для іх галоўнае ў гэтай кампаніі — ня вынікі галасаваньня, а непасрэдны кантакт з выбарцамі?
Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта “Радыё свабода” паведаміла жонка палітыка Ірына Казуліна. Паводле спадарыні Казулінай, ў апошнім лісьце дамоў ейны муж паведамляе, што таксама дасылае зварот да беларускага народу, які напісаны з нагоды выхаду з галадоўкі. Аднак ў капэрце разам з лістом звароту не знайшлося.
Радыё Свабода Пытаньне пра выдачу Польшчы падазронага ў шпіянажы грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча будзе разглядацца сёньня ў Віленскім акруговым судзе. Просьба Польшчы пра экстрадыцыю падазронага паступіла ў літоўскую генпракуратуру каля двух тыдняў таму.
Уладзімер Глод, Менск На сёньняшні дзень на 22.658 дэпутацкіх мандатаў мясцовага ўзроўню прэтэндуюць 23.719 чалавек, якія ўжо прайшлі рэгістрацыю. Але, як лічыць сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік, кандыдатаў будзе крыху болей.
Валер Каліноўскі, Менск 17 сьнежня ў Чарнігаве прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя Саюза левых партый Беларусі, ганаровым старшынем якога быў абраны палітвязень Аляксандар Казулін. Саюз левых партый зьбіраецца зарэгістравацца ў Мінюсьце і стаць дамінуючай структурай на левым флянгу палітычнага поля краіны. Якія пляны маюць лідэры Саюзу левых партыяў?
Уладзімер Глод, Менск Сяргей Альфэр, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Нісьцюк -- яны да іншыя вядомыя асобы з дэмакратычнага руху зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету. Хто ў іх будуць галоўнымі супернікамі?
Радыё Свабода 17 сьнежня позна ўвечары на беларуска-ўкраінскай мяжы затрыманы на дзьве гадзіны кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада Сяргей Старычэнка і ягоны паплечнік з Рэчыцы Алег Шабетнік. Іх зьнялі гомельскія мытнікі з цягніка Чарнігаў-Гомель на беларускай станцыі Церуха. Сацыял-дэмакраты вярталіся цягніком у Гомель з Чарнігаву, дзе бралі ўдзел ва ўстаноўчай канфэрэнцыі Саюзу левых партый Беларусі. Высадку мытнікі патлумачылі тым, што актывісты перавозяць забароненую літаратуру.
Радыё Свабода
Радыё Свабода Беларускія падзеі вачыма карэспандэнтаў "Свабоды".
Тацяна Поклад, Вільня У ліку дакумэнтаў, прынятых цягам двух дзён на юбілейнай 25-ай сэсіі Балтыйскай асамблеі ў Вільні, заява адносна сытуацыі ў Беларусі.
Валер Каліноўскі, Чарнігаў Сёньня ва ўкраінскім горадзе Чарнігаве прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя Саюзу левых партый Беларусі. Ганаровым старшынём гэтай структуры абраны палітвязень Аляксандар Казулін. Саюз левых партый заклікаў улады неадкладна вызваліць Казуліна, а таксама ўсіх іншых палітвязьняў.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзілі акцыі ў Менску і рэгіёнах. На вуліцах зьявіліся партрэты апазыцыянэраў, якія адбываюць пакараньні ў турме і на “хіміі” за сваю палітычную дзейнасьць, а таксама расьцяжкі: “Свабоду палітвязьням!” 15 моладзевых актывістаў запалілі сьвечкі насупраць дома, дзе жыве Аляксандар Казулін.
Валер Каліноўскі, Менск Афіцыйныя паведамленьні пра ўчорашнія перамовы А.Лукашэнкі і У.Пуціна па-ранейшаму сьціплыя. Зразумела толькі, што пад ціскам энэргетычных праблем А.Лукашэнка пагадзіўся вярнуцца да абмеркаваньня тэмаў Канстытуцыйнага акту і ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі як адзінага законнага плацёжнага сродку. Кіраўнікі дзяржаваў ужо далі з гэтай нагоды даручэньні сваім урадам. На думку лідэра аб’яднаных апазыцыйных сіл Аляксандра Мілінкевіча, гэтыя дамоўленасьці нясуць наўпроставую пагрозу беларускаму сувэрэнітэту.
Радыё Свабода Самыя яскравыя выказваньні герояў нашых перадачаў, што прагучалі на нашых хвалях на гэтым тыдні, словы знамянальныя, сьмешныя і жахлівыя – на сайце “Свабоды”.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Разгляд скаргі праваабаронцы Кацярыны Садоўскай у гарадзкім судзе адбудзецца безь яе ўдзелу? Чаму прыпынілася ліставаньне паміж актывістамі “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам і Артурам Фінькевічам? Кропку ў справе Цімафея Дранчука паставяць 22-га сьнежня. У Пухавіцкім аддзеле КДБ па-ранейшаму не дазваляюць Мікалаю Статкевічу сустрэцца з хворым бацькам.
Загрузіць яшчэ