Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запатрабаваў неадкладнага вызваленьня Казуліна


Радыё Свабода “Стан здароўя Аляксандра Казуліна выклікае вельмі сур’ёзную занепакоенасьць. Паўтару, што я цалкам асуджаю вырак у справе спадара Казуліна і патрабую вызваліць яго, як і ўсіх іншых палітвязьняў”, – заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр, сябра Эўрапейскай камісіі ў справах замежных дачыненьняў.

Спадарыня Вальднэр асудзіла таксама затрыманьне ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Казуліна ў Менску і запатрабавала вызваліць іх. Паводле яе словаў, “яшчэ да сьвятаў” эўрапейская тройка (прадстаўнікі былога, цяперашняга і будучага старшынства Эўразьвязу) “закране праблему Аляксандра Казуліна”.

У адмысловай заяве Эўразьвяз асудзіў таксама канфіскацыю маёмасьці БХК, назваўшы гэты крок “палітычна матываваным”.

Тым часам "Інтэрфакс" са спасылкай на прадстаўнікоў папраўчай калёніі “Віцьба” пацьвярджае, што Аляксандар Казулін працягвае галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG