Некалькі дзесяткаў чалавек, прадстаўнікоў палітычных партый, моладзевага дэмакратычнага руху, а таксама сябры праваабарончых арганізацый сталі ланцугом на Кастрычніцкай плошчы. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязьняў і зьніклых апазыцыйных палітыкаў. Колькасьць спэцназаўцаў і міліцыянтаў у цывільным значна перавышала колькасьць удзельнікаў акцыі. Не прайшло й хвіліны, як спэцназаўцы таксама ўтварылі ланцуг і пачалі выціскаць людзей у бок Палаца рэспублікі. Пры гэтым некалькіх чалавек, якія паваліліся на брук падчас так званай “зачысткі”, байцы спэцназу зьбілі нагамі.
Людзей выціснулі з плошчы і закінулі ў аўтобус. Сярод затрыманых Валянціна Палевікова, Анатоль Лябедзька, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька пасьпеў сказаць некалькі словаў “Свабодзе”, калі яго закідвалі ў аўтобус.
(Лябедзька:) “Тут вось людзі ў форме кажуць з гонарам, што трэба аднаўляць для нас ГУЛАГ”.
Актывіст АГП Аляксандар Дабравольскі ўдзельнічаў у акцыі, але здолеў вызваліцца і не патрапіў у аўтобус.
(Дабравольскі:) “10 сьнежня, калі падпісвалі ў 1948 годзе Усеагульную Дэклярацыю правоў чалавека, людзі думалі пра іншае – пра тое, што самая вялікая каштоўнасьць гэта чалавек. Ён мае права свабодна выказваць свае думкі і рэалізоўваць свае правы, але вось такая ілюстрацыя, як сёньня ў Беларусі сьведчыць пра тое, што, на жаль, такі беларускі жарт мае пад сабой рэальную падставу: у Беларусі ёсьць правы чалавека і гэтага чалавека ўсе ведаюць. Усе гэтыя міліцыянты і амонаўцы бароняць менавіта аднаго чалавека і кажуць, што ўсё антыдзяржаўнае, што падобнае на крытыку гэтага чалавека. Гэта папросту сьмешна, бо гэты чалавек слабы, калі хаваецца ад людзей пад такой заслонай”.
Гаворыць Алег Гулак, намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту.
(Гулак:)”З гэтымі людзьмі такім чынам абышліся – зьбілі, патапталі, выгналі… Паглядзім, якія будуць далей санкцыі. Гэта квінтэсэнцыя таго, што адбываецца з правамі чалавека ў краіне, ці яскравае пацьверджаньне сытуацыі наогул. Гэта ёсьць сьведчаньнем таго, што беларускі рэжым не жадае мяняцца, не гатовы пераймаць ідэі, якімі жыве сёньня цывілізаванае чалавецтва”.
У выніку разгону спэцназаўцы затрымалі каля двух дзесяткаў чалавек. Некаторым зь іх удалося патэлефанаваць з аўтобуса. Яны казалі, што іх павезьлі ў канец праспэкта Машэрава, а не ў аддзел міліцыі, як звычайна. Затрыманых ўдзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы дагэтуль не адпусьцілі.