19:00 Спэцназ вызваліў закладнікаў. Яны не пацярпелі. Налётчыка паранілі, паведамляе РІА «Навіны».
17:05 З ратушы адпушчаны адзін закладнік. Гэта намесьнік мэра горада Зэп Місльбэк. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, два чалавекі застаюцца ва ўладзе захопніка.
Са словаў прадстаўнікоў паліцыі, налётчыкам на ратушу аказаўся 24-гадовы беспрацоўны.
Паведамляецца, што паліцыя вядзе перамовы з захопнікам.
Паліцыянты ачапілі будынак. Закладнікаў трымаюць у кабінэце мэра на другім паверсе.
14:15 Паводле зьвестак навінавага тэлеканалу N24, мужчына захапіў у закладнікі чатырох чалавек.
Канцлер ФРГ Ангела Мэркель адмяніла перадвыбарнае мерапрыемства, якое павінна было адбыцца ў панядзелак увечары ў Інгальштаце (Баварыя), з-за надзвычайнага здарэньня з захопам закладнікаў у ратушы гэтага гораду, паведаміла прадстаўніца партыі ХДС, лідэрам якой зьяўляецца канцлер ФРГ.
У панядзелак у 17:00 Мэркель павінна была сустрэцца зь лідэрам ХСС і сваім партнэрам у палітычным блёку Хорстам Зжехофэрам.
Драма з захопам закладнікаў працягваецца ўжо больш за чатыры гадзіны.
13:40 На гэты момант ратуша эвакуяваная. На месца прыбылі байцы спэцназу, перадае РІА «Навіны».
Узброены мужчына ў панядзелак захапіў некалькіх чалавек у закладнікі ў ратушы нямецкага горада Інгальштат (фэдэральная зямля Баварыя), ніякіх патрабаваньняў ён пакуль не выстаўляе, паведамляюць нямецкія СМІ са спасылкай на прадстаўніка гарадзкой паліцыі.
Сыгнал пра здарэньне паступіў у паліцыю каля 09.00. Колькі чалавек ўтрымлівае ўзброены мужчына, пакуль невядома.
Паліцыя выйшла на сувязь з злачынцам.