Магчымасьць узнавіць адказнасьць за гультайства і пакараць рублём тых, хто адмаўляецца працаваць на дзяржаву абмяркоўваецца ўжо амаль год.
Месяц таму прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч налічыў 445 тысяч беларусаў, на кожнага зь якіх дзяржава нібыта траціць каля 8 мільёнаў, каб забясьпечыць сацыяльнымі паслугамі.
Дакладнасьць гэтай сумы ўражвае, а абмяркоўваючы новую ініцыятыву, часта згадваюць, што ў савецкія часы «артыкул» за «дармаедзтва» прымяняўся досыць актыўна. Эканаміст Міхал Залескі пабачыў у ёй і глыбейшыя гістарычныя карані.
«Справа ў тым, што ў ВКЛ-аўскія часы гультай павінен быў сплочваць падатак менавіта 8 злотых, — кажа Залескі. — Нехта „сьцебануўся“, падказаў ім (чыноўнікам — РС), а яны і павяліся».
«Не хапае ж грошай, трэба нешта рабіць. Гэта адзін з магчымых спосабаў выцягнуць грошы са звычайнага чалавека, — кажа будаўнік з Магілёўскай вобласьці Яўген. — І так не даюць грошы зарабіць, а тут яшчэ і 8 мільёнаў плаці. І ў Расеі заробкі ня 10 тысяч даляраў — тысяча-паўтары. Там атрымаеш — тут заплаціш».
Яўген ня верыць, што людзі будуць ахвотна плаціць такі падатак. І само стаўленьне да працоўнага чалавека называе несправядлівым.
«Лічыцца, што калі ў нас на дзяржаву чалавек працуе, то ён нібыта дапамагае падняць краіну „з кален“. А з пункту гледжаньня працоўнага чалавека, які мізэрны заробак тут атрымлівае ды яшчэ трэба за ўсё заплаціць, адкуль узяць гэтыя грошы?
Выхаду няма! Усё адно будуць некантралявана выяжджаць за мяжу. З такімі заробкамі іншага ня будзе — давядзецца ім кітайцамі дабіраць».
«Я ня ведаю, чаму такія ідэі прыходзяць чыноўнікам у галаву, — кажа эканаміст Аляксандар Чубрык. — Гэта пытаньне не да эканаміста, а да псыхоляга».
Ніякага сацыяльнага і эканамічнага абгрунтаваньня гэтай ідэі Чубрык ня бачыць.
А вось эканаміст Міхал Залескі перакананы: за кошт шараговых беларусаў чарговы раз спрабуюць папоўніць дзяржаўную скарбонку:
«Калі топісься, то і за брытву ўхопісься. Яны самі стварылі сытуацыю, якая стымулюе ад’езд людзей на заробкі. А зь іншага боку, яны не стварылі мэханізмаў, якія б дазвалялі канвэртаваць гэтыя замежныя заробкі, а сумы іх вялікія. За мінулы год ці не мільярд даляраў людзі з-за мяжы пералічылі. То яны не стварылі мэханізму, які б запускаў гэты мільярд у легальны абарот. Няма рынку каштоўных папераў, эфэктыўнага мэханізму капіталаўкладаньняў для дробных інвэстараў. Таму яны вырашылі забраць гэта ў форме падаткаў».
Чыноўнікі ўжо падрыхтавалі сабе маральнае апраўданьне: маўляў, «дармаеды» карыстаюцца паслугамі бясплатнай адукацыі і мэдыцыны, а таксама тымі выгодамі, якія значна субсыдуюцца дзяржавай. Старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька нават прапанаваў накіраваць тых, каго ён лічыць лайдакамі, парадкаваць газоны і двары гораду.
«А Ладуцька сам лічыць, што ён працуе? Я вось лічу, што ён не працуе. У мяне ў пад’езьдзе нехта нас… днямі, — абураецца Міхал Залескі. — Вось я лічу, што гэта ягоная недапрацоўка, хай прыйдзе і прыбярэ.Чаму Ладуцька можа накіраваць мяне прыбіраць пад’езд, а я яго не магу? Павінен адбыцца суд, які прысудзіць мяне да гэтых работ».
Юрыст Тамара Сідарэнка ўпэўненая, што калі чыноўнікам захочацца, адпаведную заканадаўчую норму прымуць і яна пачне працаваць. Але юрыст нагадвае, што каб зрабіць працэдуру законнай, трэба ўсталяваць адказнасьць кожнага асобнага чалавека, а прызнаць яго «дармаедам» можа толькі суд.
А гэта дадатковыя выдаткі, якія наўрад ці перакрыюць магчымы прыбытак, мяркуе Аляксандар Чубрык:
«Колькі часу давядзецца выдаткаваць, каб гэтую праблему вырашыць? Некалькі сотняў чалавек па ўсёй краіне будуць атрымліваць заробкі, час марнаваць, і колькі мы мільёнаў зьбяром? Яны не пакрыюць выдаткаў, якіх запатрабуе рэалізацыя гэтай ініцыятывы».
Аляксандар Чубрык раіць урадоўцам вырашаць праблемы зь бюджэтам іншым чынам:
«Найлепшае выйсьце — падвысіць кошты на паслугі, якія цяпер часткова субсыдуюцца дзяржавай. Але гэта павінна суправаджацца празрыстасьцю выкарыстаньня сродкаў той жа камунальнай гаспадаркі. Тое, што мы мусім аплочваць 100% кошту тых паслугаў, на якія неэфэктыўна выкарыстоўваюцца бюджэтныя грошы, — гэта няправільна».

Чаму Ладуцька можа накіраваць мяне прыбіраць пад’езд, а я яго не магу?