ПАДЗЕІ ДНЯ
Сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі
Менск. У судзе Першамайскага раёну адбудзецца пасяджэньне па справе маладафронтаўца Ўладзімера Яроменка. Супраць былога палітвязьня завялі новую крымінальную справу, ён абвінавачваецца ў парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Пачатак а 14.30
Менск. У Нацыянальнай школе прыгажосьці — прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная старту міжнароднага конкурсу прыгажосьці Miss Supranational — 2013. У прэсавай канфэрэнцыі возьмуць удзел канкурсанткі з усіх кантынэнтаў. Пачатак а 11.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1562 — Пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ (1,5 тыс.) на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам «Рудым» разьбіў маскоўскае войска (15 тыс.) на чале з А. Курбскім
1587 — У Беларусі адбылася зьмена кіраўніка краіны. Вялікім Князем быў абвешчаны Жыгімонт Ваза. Перад тым ён быў прагнаны са швэдзкага пасаду тамтэйшымі пратэстантамі. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.
1782 — Бітва пад Блю-Лікс, апошняя значная бітва ў вайне за незалежнасьць ЗША
1888 — У Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.
1919 — Аўганістан робіцца незалежным ад Вялікабрытаніі
1925 — У Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё Беларуса»
1953 — Ваенны пераварот у Іране, спансараваны заходнімі спэцслужбамі, скіданьне прэм’ера Мухамеда Масадыка
1989 — Прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначае прадстаўніка «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага прэм’ер-міністрам
1991 — Спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўшчыкі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча
1999 — У Бялградзе дзесяткі тысяч сэрбаў патрабуюць у Слабадана Мілошавіча пакінуць пасаду прэзыдэнта Югаславіі
2003 — У Іраку каля штаб-кватэры ААН выбухнула бомба. Забітыя 22 чалавекі, між іх Серджыа Вейра дэ Мела, галоўны сакратар іракскага аддзяленьня ААН
У гэты дзень нарадзіліся:
1831 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гг.
1883 — Габрыэль «Кока» Шанэль , францускі куцюр’е, заканадаўца моды.
1893 — Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа
1896 — Жан Піяжэ, швэйцарскі псыхоляг
1912 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік
1946 — Біл Клінтан, прэзыдэнт ЗША
1946 — Віктар Гардзей, беларускі паэт
1969 — Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст
У гэты дзень памерлі:
14 г. н.э. — Гай Юлій Цэзар, першы рымскі імпэратар
1662 — Блез Паскаль, францускі навуковец
1819 — Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік
1929 — Сяргей Паўлавіч Дзягілеў, расейскі мастацкі і тэатральны дзеяч
1936 — Федэрыка Гарсія-Лорка, гішпанскі паэт і драматург
1977 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург
ЦЫТАТА ДНЯ
Амэрыканскі народ сказаў сваё слова. Але каб зразумець, што ён сказаў, спатрэбіцца некаторы час.
Біл Клінтан