Кантраляваная дзяржавай кампанія Lietuvos geležinkeliai (Літоўская чыгунка), якая з 26 траўня стала эксплюатаваць на маршруце Вільня — Менск новыя дызэльныя цягнікі, атрымала за 2 месяцы ад гэтага маршруту 360 тысяч літаў прыбытку (каля 140 тысяч даляраў — РС).
У чэрвені — ліпені кампанія перавезла каля 23 тысяч пасажыраў.
За сем месяцаў году ў параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам паток пасажыраў на маршруце Вільня — Менск павялічыўся на 37% да 191 тысячы пасажыраў. Падлікі паказваюць: беларусы, што прыжджалі ў Літву, выдаткавалі сёлета ўжо больш за 76 мільёнаў літаў (каля 30 мільёнаў даляраў) , паведамляе сайт Літоўскай чыгункі.