Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нулявы вынік беларускіх лёгкаатлетаў


На чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Маскве.
На чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Маскве.

На чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Маскве беларускія спартоўцы не заваявалі ніводнага мэдаля.

Учора завяршыўся XIV чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Маскве з 10 па 18 жніўня.

Усяго ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі 38 краін. У першай пяцёрцы — Расея (7 залатых, 4 сярэбраныя і 6 бронзавых), ЗША (6, 14, 5), Ямайка (6, 2, 1), Кенія (5, 4, 3) і Нямеччына (4, 2, 1 ).

На папярэднім чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Тэгу (Паўднёвая Карэя) у 2011 годзе беларуская зборная заваявала два мэдалі (сярэбраны і бронзавы), у 2009-м у Бэрліне, як і цяпер у Маскве, у беларусаў узнагарод не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG