16:30 Працэс аднавіўся. Пракурор, выступаючы ў спрэчках, запрасіў для Яроменка пакараньне ў выглядзе 6 месяцаў арышту. Прысуд абвесьцяць 20 жніўня а 9:45.
15:20 У судзе абвешчаны перапынак да 16:30
14:36. Працэс пачаўся. Заля запоўненая. Фота і відэаздымка забароненыя. Частка журналістаў не патрапіла ў залю. Судовае пасяджэньне вядзе судзьдзя Леанід Ярмоленкаў.
У суд прыйшло вельмі шмат народу: палітыкі Анатоль Лябедзька, былыя палітвязьні Ірына Халіп, Васіль Парфянкоў, журналісты. Залю нават замянілі на большую, але ўсе ахвотныя так і не змаглі трапіць на працэс.
Уладзімер Яроменак сябе вінаватым не прызнае. Ён наагул адмовіўся даваць паказаньні — маўляў, ня варта цягнуць час.
На працэсе выступілі два сьведкі-міліцыянты: Радзівон Казак, былы ўчастковы, і Аляксей Пяркоў, старшы інспэктар. Яны распавялі, што прыходзілі ў кватэру, дзе пражывае Яроменак, але яго не засьпелі, цягам 15 хвілін звалілі ў дзьверы, апытвалі сьведак, суседзяў, паглядзелі, што сьвятла ў вокнах не было. Адвакатка ў сваім выступе зьвярнула ўвагу, што ў пратаколах не пазначаны час, што яны складзеныя з памылкамі і наагул сфальшаваныя, таму і сама справа, заведзеная на падставе сфальшаваных пратаколаў, павінна быць спыненая.
У справе фігуруе яшчэ адзін сьведка — Саковіч, гаспадар кватэры, якую здымае Яроменак. Ён у суд не зьявіўся. Судзьдзя пастанавіў да 16:30 яго адшукаць, і потым працэс будзе адноўлены.
Уладзімера Яроменка вінавацяць у парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага Кодэкса), які чарговы раз быў устаноўлены за актывістам 15 сакавіка 2013 года тэрмінам на 6 месяцаў.
Яроменку можа пагражаць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 1 год.
Уладзімер Яроменак ў студзені 2011 года быў арыштаваны як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакараньне ў калёніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года быў памілаваны Лукашэнкам. З тых часоў ён яшчэ некалькі разоў быў асуджаны па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыях пратэсту.
Уладзімір Яроменак нарадзіўся ў горадзе Мёры 4 верасьня 1990 года. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў на наступны дзень, 20 сьнежня 2010 г., пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі каля Дому ўраду. За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскай турме. Пасьля выхаду адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна. 28 студзеня 2011 г. арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.
Яроменку было прад’яўленае абвінавачваньне па частках 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 14 траўня 2011 года судом Партызанскага раёну Менску асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў калёніі «Віцьба» пад Віцебскам.
11 жніўня 2011 года Яроменак быў памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.