Газэта The Virginian Pilot, якая паведамляе аб гэтым працэсе, піша, што Гофман абвінавачваецца ў тым, што стаў «расейскім шпіёнам».
Паводле газэты, Фэдэральнае бюро расьследаваньняў зацікавілася Гофманам пасьля таго, як дазналася, што былы марак правёў тры тыдні пад канец 2011 году ў Беларусі.
ФБР падаслала Гофману сваю агентку, якая адказала на ягоную абвестку, зьмешчаную на папулярным амэрыканскім сайце абвестак Craigslist. Агентка Трэйсі пачала абменьвацца з Гофманам мэйламі, а потым некалькі разоў сустракалася зь ім у горадзе. Яна была сьведкай у справе ў судзе, дзе з-за адмысловай заслоны, каб не было відаць яе твару, паведаміла, што Гофман адкрыта размаўляў зь ёй аб сваёй кар’еры ў ваенным флёце, дзе ён служыў шыфроўшчыкам на падводных лодках.
Гофман, паводле Трэйсі, прызнаўся ёй, што ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, якому падараваў некалькі манэтаў з выявамі «старога і новага беларускіх сьцягоў, выбітых на кожным боку».
Пракурор сказаў у судзе, што пасьля двух сустрэчаў Гофмана з Трэйсі ФБР паслала яму ў верасьні 2012 году ліст, які нібыта быў напісаны ў Маскве і ў якім заключалася просьба, каб Гофман даў «тэхнічную экспэртызу» ў абмен за «шчодрую кампэнсацыю». Паводле абвінаваўцы, Гофман ахвотна пагадзіўся і пачаў абмяняцца мэйламі з агентам ФБР, які прыкінуўся «расейскім шпіёнам». Гофман нібыта тры разы пакідаў сакрэтную інфармацыю ў схованцы, пра якую яму паведаміла ФБР. У трэці раз ён, паводле словаў пракурора, пакінуў флэшку з дакумэнтацыяй, у якой апісвалася, як сачыць за амэрыканскімі падводнымі лодкамі і як амэрыканцы сочаць за чужымі ваеннымі караблямі.
Абаронцы Гофмана сьцьвярджаюць, што Гофман ніякім чынам не хацеў пашкодзіць інтарэсам ЗША. Яны зьвяртаюць увагу, што пасьля трэцяй перадачы інфармацыі Гофман сам пайшоў да ФБР з просьбай, каб тое дапамагло яму схапіць ягоных шпіёнскіх куратараў. Гофман, паводле абаронцаў, ніколі не прасіў ніякай грашовай кампэнсацыі.
Калі суд прызнае Гофмана вінаватым у спробе шпіянажу, яму можа пагражаць пажыцьцёвае зьняволеньне.