У Рунэце было сабрана 100 тысяч подпісаў карыстальнікаў супраць адвольнага блякаваньня інтэрнэт-рэсурсаў. Ініцыятарамі выступілі Асацыяцыя карыстальнікаў інтэрнэту сумесна з праектам «РасКамСвабода» і Пірацкай Партыяй Расеі.
Паводле інфармацыі ініцыятараў пратэстаў прынамсі 30 тысяч сайтаў Рунэту былі заблякаваныя неправамерна. Для супрацьдзеяньня неправамернай блякіроўцы створаны рэсурс bloku.net, які функцыянуе, як свабодная энцыкляпэдыя, дзе любы жадаючы можа разьмяшчаць свае артыкулы па тэме барацьбы з блякаваньнем інтэрнэт-рэсурсаў.
«Блякаваньне робіцца паводле IP-адрэсы, гэта значыць, што доступ зачыняецца да ўсіх рэсурсаў, разьмешчаных на адной IP-адрэсе з заблякаваным сайтам. На адной такой адрэсе могуць знаходзіцца тысячы рэсурсаў», — тлумачаць аўтары bloku.net.
Яны адзначаюць, што ад блякаваньня рэсурсаў цярпяць ня толькі расейцы, але і грамадзяне іншых краінаў, трафік у якіх праходзіць праз расейскіх правайдэраў. У першую чаргу — гэта Беларусь (60% інтэрнэт-трафіку якой ідзе праз Растэлекам) і Ўкраіна.
«Гэтая свабодная энцыкляпэдыя ў хуткім часе будзе напоўненая відэа- і фотаінструкцыямі па ўсталёўцы і наладзе спэцыялізаванага софту», — паведамляецца на bloku.net. Софт, які згадваецца ў анонсе, будзе прызначаны для абыходу рэсурсамі Рунэту неправамернай блякіроўкі.
Пракамэнтаваць магчымыя наступствы для Байнэту блякіроўкі сайтаў у Рунэе мы папрасілі ўладальніка парталу TUT.BY Юрыя Зісера.
Зіссер: Паводле расейскага закону прадугледжаная блякіроўка ўнутры інтэрнэт-правайдэраў па IP-адрэсах. Фільтруюцца не сайты, а адрэсы. І ўсё будзе залежыць, як будзе паводзіць сабе Растэлекам у дачыненьні да Беларусі і Ўкраіны: дасьць той жа сыгнал, што дае свайму спажывальніку, ці іншы, з улікам таго, што расейскія законы на іншыя краіны не распаўсюджваюцца. Гэта будзе залежаць ад яго добрасумленнасьці, ня выключана, што спачатку закрыюць, а потым адкрыюць. Распрацоўшчыкі закону кіраваліся добрымі намерамі, але прымалі закон у сьпешцы і зрабілі так, што пры блякіроўцы па IP-адрэсах блякуецца шмат абсалютна бескрыўдных сайтаў. Да таго ж гэта лёгка абыходзіцца. Гэта доказ таго, што ў інтэрнэце фільтрацыя бессэнсоўная.
РС: На сайце bloku.net прыводзіцца лічба: 60% інтэрнэт-трафіку з Беларусі ідзе праз Растэлекам. Ці азначае гэта, што 60% запытаў беларусаў на замежныя сайты — гэта запыты на расейскія сайты, ці нават на нерасейскія замежныя сайты беларускія карыстальнікі выходзяць праз Растэлекам?
Зіссер: Белтэлекам купляе трафік у расейскіх і заходніх правайдэраў. Раней быў адзін заходні правайдэр, зараз два. Звычайна расейскія сайты адкрываюцца праз расейскага правайдэра, заходнія — праз заходніх. Бываюць выключэньні, скажам, калі расейскі канал перапоўнены, то выхад на расейскі сайт зь Беларусі ідзе празь Амстэрдам. Але звычайна калі беларускі карыстальнік заходзіць на расейскі сайт, зь імавернасьцю, блізкай да 1, гэта адбудзецца праз Растэлекам. Так што перасьцярогі апраўданыя.