ПАДЗЕІ ДНЯ
Міжнародны Дзень карэнных народаў
У Нацыянальным гістарычным музэі адкрыецца выстава «Пад знакам менары. З гісторыі габрэйства ў Беларусі», прысьвечаная 90-гадоваму юбілею прэзыдэнта Ізраілю Шымона Пэрэса і 100-годзьдзю з дня нараджэньня былога прэм’ер-міністра Ізраіля Менахэма Бегіна, ўраджэнцаў Беларусі. Пачатак а 17.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
48 г. да н. э — бітва пры Фарсале паміж войскамі Пампэя і Цэзара, якая скончылася перамогай апошняга
1798 год ― заснаваная Менская рымска-каталіцкая дыяцэзія
1945 год ― атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША
1965 год ― аддзяліўшыся ад Малайзіі, Сынгапур набыў незалежнасьць
1999 год ― Уладзімер Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі
У гэты дзень нарадзіліся:
1864 — Раман Дмоўскі, польскі палітычны дзяяч, публіцыст
1902 год ― Панцеляймон Панамарэнка, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
1910 год ― Ларыса Геніюш, беларуская паэтка
1938 год ― Леанід Кучма, украінскі палітык, другі прэзыдэнт Украіны
1957 год ― Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнаўца, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
У гэты дзень памерлі:
1516 год ― Геранімус Босх, мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV―XVI стагодзьдзяў
1856 год ― Флярыян Бохвіц, польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік
1870 год ― Чарлз Дыкенс, брытанскі пісьменьнік
1943 год ― Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня
1952 год ― Уладзімер Вільнэр, рэжысэр тэатру і кіно, прафэсар, рэжысэр габрэйскага тэатру на ідыш
1976 год ― Іван Мележ, беларускі пісьменьнік
ЦЫТАТА ДНЯ
Мая мова, як шчасьце на вуснах,
хваляваньня гарачы прыбой,
можа быць, на чужой засьмяюся,
ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.
Ларыса Геніюш