Ганна і Паліна, якія атрымалі апёкі 1-3 ступеняў 6 ліпеня падчас сьвяткаваньня Купальля ў сядзібе мастака Алеся Пушкіна, ужо больш за месяц лекуюцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры.
14-гадовая Ганна перанесла апэрацыю па перасадцы скуры са сьцягна на руку.
Маці дзяўчынкі Вольга, якая таксама атрымала апёкі, ужо выпісалася з апёкавага цэнтру і выйшла на працу.
22-гадовая Паліна абышлася без перасадкі скуры, аднак у яе аніяк не загойваецца апёк на ключыцы.
«У апёкавым цэнтры ляжыць вельмі шмат дзяцеў з усёй Беларусі. Я размаўляў з прафэсаркай, якая рабіла апэрацыю па перасадцы скуры Ганне, дык тая сказала, што Ганна была самай цяжкай пацыенткай. Вельмі моцныя апёкі ў яе былі на сьпіне і руках», — заявіў Радыё Свабода Алесь Пушкін, які часта наведвае дзяўчат у лякарні.
Раней сваякі пацярпелых казалі, што ня будуць падаваць у суд на Алеся Пушкіна, які вінаваты ў тым, што людзі трапілі ў полымя падчас прыгатаваньня крупніку.
«Я сам ведаю, што я вінаваты. Тут ня трэба ні суду, ні скаргаў, каб гэта разумець. Зараз трэба маліцца, каб усё загаілася і не засталося знаку, бо дзявочая прыгажосьць — гэта вельмі тонкая рэч», — кажа Пушкін.