Пра якія менавіта словы спадара Куцко ідзе гаворка, дэпартамэнт не паведамляе.
Дэпартамэнт незадаволены, што сутнасьць размовы па выніках сустрэчы Аляксандра Куцко з прадстаўніком гаспадароў-фэрмэраў з Пружанскага раёну Міхаілам Новікавым перададзена «ў вельмі скажоным выглядзе».
«Кіраўніцтва дэпартамэнту хацела б верыць, што некарэктны пераказ размовы ў паведамленьні прэс-службы БХД адбыўся з прычыны недастатковага разуменьня Міхаілам Новікавым атрыманай ад Аляксандра Куцко інфармацыі, а не наўмысна дзеля нагнятаньня абстаноўкі вакол сытуацыі, якая склалася ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы сьвіней на тэрыторыі краіны», — гаворыцца ў паведамленьні дэпартамэнту.
Як раней паведаміла БХД, намесьнік кіраўніка Дэпартамэнту вэтэрынарнага кантролю Мінсельгасхарчу Беларусі Аляксандар Куцко, сустрэўшыся 8 жніўня зь сябрам БХД, прадстаўніком гаспадароў-фэрмэраў з Пружанскага раёну Міхасём Новікавым, адмовіўся раскрыць плян дзеяньняў уладаў па барацьбе з афрыканскай чумой сьвіней. Паводле ягоных словаў, гэта дзяржаўная таямніца. Што ў гэтым можа быць таямнічага, чыноўнік сказаць ня змог.
Разам з тым ён адзначыў, што кожны дзень вынікі барацьбы з АЧС падаюцца ў выглядзе справаздачы кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку, які трымае сытуацыю на асабістым кантролі. Гэта, маўляў, доказ таго, што фэрмэрам і сялянам няма чаго хвалявацца. А значыць, сказаў ён, людзі павінны падтрымліваць дзеяньні ўладаў.
Аляксандар Куцко таксама паведаміў, што ўлады працягнуць зьнішчаць сьвіное пагалоўе ў прыватных гаспадарках, каб гарантаваць бясьпеку сьвінакомплексаў. Паводле ягоных слоў, у прыватных гаспадарках складаней кантраляваць эпідэміялягічную сытуацыю, а сьвінакомплексы прыносяць грошы ў бюджэт. З заўвагай, што менавіта на сьвінакомплексах часьцей і болей дохнуць сьвіньні, ён не пагадзіўся. Чыноўнік таксама заявіў, што ўлады ня будуць пераносіць сьвінакомплексы, пабудаваныя насуперак санітарным нормам занадта блізка да сялянскіх гаспадарак, бо гэта вельмі дорага і шмат грошай у іх ужо ўкладзена.
Апроч таго, Аляксандар Куцко заявіў, што кампэнсацыя, якую дзяржава выплочвае сялянам за зьнішчаных свіньняў, вельмі добрая. На заўвагу, што гэта ў некалькі разоў менш за тое, што маглі б атрымаць сяляне за незабітых свіньняў, ён не адрэагаваў.
Чыноўнік таксама паведаміў, што зараз з тэрыторыі Літвы на Беларусь можа прыйсьці хвароба, небясьпечная ўжо для буйной рагатай жывёлы. Аднак, заверыў ён, вынішчэньне кароваў не плянуецца.
У сваю чаргу Міхась Новікаў у інтэрвію прэс-службе БХД заявіў: з паводзінаў Аляксандра Куцко было бачна, што ўлады баяцца «простых людзей». «Толькі масавы народны супраціў можа на іх паўплываць. Трэба на гэта абапірацца», — сказаў ён.
У размове з карэспандэнтам Свабоды Міхась Новікаў пацьвердзіў выказваньні Аляксандра Куцко, якія перадала прэс-служба БХД.
«Гэта так і было заяўлена, што Лукашэнка трымае на кантролі і штодня патрабуе справаздачы. Што створаны штаб. З чым тут не пагадзіўся дэпартамэнт? Чыноўнікі проста занепакоеныя, што праблема выносіцца на шырокі разгляд. Таму ён мне сказаў, што ня можа раскрыць плян дзеяньняў уладаў па барацьбе з афрыканскай чумой сьвіней. Улады занепакоеныя, бо тады ж гэта народны супраціў, гэта ж выбары, сыстэма ўтрыманьня ўлады. Ён сказаў, што мы павінны іх падтрымліваць. Я сказаў, што гатовы падтрымліваць, але калі ў аснову ставіцца народ, а потым дзяржава. А калі робіцца наадварот, то я не магу іх падтрымаць».
Камэнтуючы такую рэакцыю чыноўнікаў, лідэр БХД Віталь Рымашэўскі сказаў, што словы прадстаўніка дэпартамэнту пераказаныя карэктна:
«Тут няма ніякага скажэньня інфармацыі. Адпачатку гэта палітычны працэс, і ёсьць палітычнае рашэньне што да вынішчэньня пагалоўя прыватных гаспадарак. Бо рашэньні прымаюцца на самым высокім узроўні, безумоўна. Наша мэта — абараніць прыватную маёмасьць людзей, спыніць гэты гвалт і зьдзек, бо зьнішчаюцца прыватныя гаспадаркі».